Вторник, 21 января 2025

В Сухополь телят приносят аисты :)

2 112

За апошнія некалькі гадоў у раёне пабудавана 39 сучасных малочнатаварных комплексаў і фермаў з даільнымі заламі і круглагадовым стойлавым утрыманнем жывёлы. Тэрыторыі ўсіх іх, без выключэння, добраўпарадкаваны. Але кожны мае сваю адметнасць.IMG_2922

Малочнатаварны комплекс «Сухопаль» ААТ «Жураўлінае», які ўзначальвае М.А.Тадра,  хутка адзначыць чатыры гады з моманту ўводу ў эксплуатацыю. Разлічаны ён на ўтрыманне 960 галоў дойнага статка, з якім упраўляюцца сем аператараў машыннага даення.

Той, хто бывае на комплексе, не можа не звярнуць увагу на яго чысціню і арыгінальнае афармленне жывёлагадоўчых памяшканняў.IMG_2909

Адразу перад прахадной устаноўлены воз, на якім размяшчаецца старадаўні куфар. На будынку прахадной намаляваны два буслы, адзін з якіх нясе ў дзюбе маленькае цялятка. За прахадной, калі заходзіш на тэрыторыю комплексу, на зялёным газоне «растуць» баравікі, вырабленыя з падручнага матэрыялу. А  што датычыцца жывёлагадоўчых памяшканняў, то на кожным з іх намаляваны свае непаўторныя кампазіцыі: куточак Белавежскай пушчы з плаваючымі лебе-дзямі, вясёлыя каровы, кветкі, ад якіх вее летам.IMG_2904

Яркія роспісы — справа рук аператара машыннага даення Анжэлы Марчук.

— За кошт гаспадаркі набылі ўсё неабходнае, і я працавала над кампазіцыямі два тыдні ў жніўні, — гаворыць яна.

Анжэла Канстанцінаўна нарадзілася ў Хвалаве, цяпер жыве ў Сухопалі.IMG_2910

— Маляваннем захаплялася яшчэ падчас вучобы ў школе, — зазначае яна. — Цяпер я люблю маляваць пейзажы і жывёл.

На комплексе працуе практычна ўся сям’я  Марчукоў. Гаспадар — слесар, старэйшыя дочкі Алена і Наталля дзяжураць на прахадной. Малодшая Алеся вучыцца ў школе, але не цураецца дапамагчы маці  на комплексе.IMG_2912

Ёсць яшчэ адна задумка ў Анжэлы Канстанцінаўны. Пачала яна маляваць на сваім доме пейзаж з лебе-дзямі, які б упрыгожваў вясковую вуліцу.

Мікола АРХУЦІК,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

НА ЗДЫМКАХ:  Анжэла Марчук і зробленыя ёй роспісы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *