Вторник, 18 февраля 2025

В районе действует специальная акция «Мак»

992

У мінулым годзе на працягу лета супрацоўнікамі міліцыі былі выяўлены звыш  дзясятка фактаў незаконнага вырошчвання маку, знішчаны кілаграмы небяспечнай расліны, якая можа стаць сыравінай для вырабу наркотыкаў. Шэраг уладальнікаў сядзіб атрымалі папярэджанні, а некаторыя — штрафы, таму што трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў паўторна.мак

У бягучым летнім сезоне гэта работа таксама будзе актыўна праводзіцца, у сувязі з чым з 1 чэрвеня па 15 верасня ў раёне будзе дзейнічаць спецыяльная праграма «Мак».

Нагадаем, што за парушэнне арт.16.1 КаАП РБ за незаконнае вырошчванне маку нават без мэты яго рэалізацыі прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе ўстаноўлены факт вырошчвання наркаўтрымліваючай расліны для продажу або на выраб небяспечнага зелля, то ў дзеянне ўступае крымінальная адказнасць: адпаведна з арт.329 парушальнік можа атрымаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Блізнянскі, оперупаўнаважаны РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *