Вторник, 18 февраля 2025

В Пружанском РОВД увековечили память погибшего коллеги

2 035

Дзве прычыны сабралі ў мінулы аўторак у райаддзеле міліцыі поўную актавую залу ветэранаў органаў унутраных спраў. Па-першае, 10 лістапада ў нашай краіне адзначаўся Дзень ветэранаў МУС, а па-другое, на сабраныя сродкі ў гэты дзень урачыста адкрывалася мемарыяльная дошка памяці ў гонар іх калегі С.А.Хвашчэўскага. І хаця Сяргей Аркадзьевіч служыў у пружанскай міліцыі яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, засталіся людзі, якія памятаюць гэтага гераічнага чалавека. Але ведаць пра яго, як зазначыў ветэран міліцыі М.М.Замковіч, павінны і іншыя.IMG_9688

Міліцыянер, франтавік, партызан — практычна да любой справы або даручэння С.А. Хвашчэўскі адносіўся адказна і прафесійна. У гады вайны ён трапіў у акружэнне, уліўся ў партызанскі рух, займаў высокія пасады ў злучэнні С.А.Каўпака. Далейшы лёс закінуў С.А.Хвашчэўскага на Пружаншчыну, адкуль родам была яго жонка.IMG_9680 IMG_9694

Тут ён узначальваў шэраг арганізацый раёна. На жаль, у 1965 годзе, літаральна за пару месяцаў да першага афіцыйнага святкавання Дня Перамогі, Сяргей Аркадзьевіч трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах. Як сцвярджаюць родныя героя, 20 гадоў ён адшукваў нейкага здрадніка, які пазбег справядлівага пакарання, і нібыта патрапіў на яго сляды…IMG_9705

Памяць аб яго подзвігах і здзяйсненнях застаецца жыць, у тым ліку і ў мемарыяльнай дошцы з яго партрэтам, удзел у адкрыцці якой прыняў сын С.А.Хвашчэўскага.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *