Суббота, 24 мая 2025

В Пружанском районе выбрали лучшие скворечники

1 545

У конкурсе «Лепшая шпакоўня» прынялі ўдзел вучні 7-9 класаў з 24 устаноў адукацыі раёна. На конкурс было прадстаўлена 64 хаткі для птушак у трох намінацыях: «Аптымальны варыянт» (які адпавядае патрэбам і стандартам жылля для птушак); «Казачны палац» (самая прыгожая і арыгінальная шпакоўня); «Прыз глядацкіх сімпатый»). Журы вызначала арыгінальнасць, эстэтычнасць, творчы падыход да афармлення птушынага жытла.DSCF0029

У выніку пераможцамі конкурсу сталі:

Намінацыя «Аптымальны варыянт»:

—вучні 8 класа ДУА «Бакунскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» (дыплом I ступені);

—Сцепанюк Ілья, вучань ДУА «Мокраўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» (дыплом II ступені);

—вучні 7 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» (дыплом III ступені).

Намінацыя «Казачны палац»:

—вучні 7 класа ДУА «Загорскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа (дыплом I ступені);

—Давідзюк Вячаслаў і Мяркулаў Дзяніс, вучні ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Пружаны імя ЧБВА» (дыплом II ступені);

—Люшкевіч Аляксандр, Чыжык Кірыл, вучні ДУА «Ружанская СШ» (дыплом III ступені).

Намінацыя «Прыз глядацкіх сімпатый»:

—вучні 9 класа ДУА «Варанілавіцкі  ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» (дыплом I ступені);

—Засім Захар і Падгурскі Ягор, вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны»  (дыплом II ступені);

—вучні 7 класа ДУА «Слабадская сярэдняя школа» (дыплом III ступені).

Усе хаткі для птушак былі развешаны ў скверах і парках, упрыгожылі зоны адпачынку раёна.

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны   пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, якія ўручыў  начальнік раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Б.С. Андрушка.

Алена КНІГА, загадчыца экалагічнага аддзела ЦТДМ г.Пружаны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *