Воскресенье, 8 декабря 2024

В Пружанском районе уже второе хозяйство может лишиться трактора. Ситуацию комментируют судья и прокурор

2 795

З 24 кастрычніка мінулага года ў шэраг нарматыўных актаў былі ўнесены змяненні, якія прадугледжваюць павелічэнне адказнасці нецвярозых вадзіцеляў. Нагадаем, што ўзраслі не толькі штрафы, але з’явілася і рызыка страціць машыну ўвогуле: калі вадзіцель паўторна затрымліваецца нецвярозым, то аўто канфіскуецца. І гэта незалежна ад формы ўласнасці. Напрыканцы года супрацоўнікамі міліцыі быў спынены трактар ААТ «Пружанскае», якім кіраваў п’яны механізатар. Транспарт быў арыштаваны і змешчаны на штрафстаянку. На трактарыста была ўзбуджана крымінальная справа, якая нядаўна разглядалася судом з улікам усіх апошніх змяненняў. У выніку трактар канфіскаваны ў даход дзяржавы. Гэта — значны ўрон для гаспадаркі.Автобудни 2

А вось яшчэ адзін выпадак: арыштаваны трактар ААТ «Ліноўскае» (на здымку). І калі ў дачыненні да транспарту фізічных асоб усё больш-менш зразумела, то ў такіх сітуацыях з юрыдычнымі асобамі ўзнікаюць пытанні. Як у такіх выпадках паступаць кіраўнікам гаспадарак? Якім чынам будзе весціся судовая практыка?

Па каментарыі мы звярнуліся ў раённую пракуратуру і суд.

М.І.Запарошчанка, пракурор раёна:

— Апошнім часам колькасць крымінальных спраў, узбуджаных у дачыненні да п’яных вадзіцеляў, меншае. Аднак да канчатковага вырашэння праблемы пакуль далёка. Згодна з каментарыямі да новаўвядзенняў, канфіскацыя транспарту будзе весціся і ў тых грамадзян, якія былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за такое парушэнне да 24 кастрычніка мінулага года і зноў трапілі за адпаведнае парушэнне на працягу года. І такія строгія меры неабходныя. Не выключаю магчымасці пераймання вопыту нашых заходніх суседзяў: напрыклад, у Польшчы за ўчыненне ДТЗ, у якім загінулі людзі, п’яны пазбаўляецца вадзіцельскіх правоў на ўсё жыццё.

Кіраўнікі згаданых арганізацый добра ведалі, што ў вадзіцеляў няма правоў. Аднак усё роўна выпускалі іх на лінію, давяраючы трактар. На каго цяпер наракаць? У арганізацыях прадугледжаны кантроль за выпускам на лінію транспарту і вадзіцеляў. Аднак, як паказвае статыстыка, яго недастаткова. Неабходна ўводзіць прамежкавыя звёны, калі кантроль працягваецца практычна ўвесь дзень.

У.У.Саўчук, старшыня суда раёна:

— У ч.6 арт.61 Крымінальнага кодэкса былі ўнесены змяненні, у адпаведнасці з якімі незалежна ад права ўласнасці падлягае канфіскацыі транспартны сродак, якім кіраваў вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення. Заканадаўствам не прадугледжаны якія-небудзь варыянты. Такім чынам канфіскацыя абавязкова. І менавіта такое рашэнне будзе прымаць суд.

У далейшым, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, канфіскаваная маёмасць перадаецца для рэалізацыі ў адпаведную камісію, якая створана пры райвыканкаме. Робіцца ацэнка транспартнага сродка з наступнай яго рэалізацыяй. Атрыманыя грошы залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

На маю думку, у кіраўнікоў арганізацый, дзе быў канфіскаваны транспарт па віне нядобрасумленных вадзіцеляў, ёсць магчымасць выступаць істцом у дачыненні да такіх работнікаў. Аднак зноў жа ўзнікае новая акалічнасць: хіба будзе поўнасцю адноўлены ўрон, калі трактары сёння каштуюць сотні мільёнаў рублёў? Пакуль судовая практыка яшчэ напрацоўваецца і пэўныя парады даваць складана. Хаця, мяркую, такіх выпадкаў будзе яшчэ больш, калі кіраўнікі арганізацый не возьмуцца за праблему п’янства на вытворчасці больш сур’ёзна.

 На здымку: канфіскаваны легкавік саступіў месца трактару. Ці не давядзецца пашыраць штрафстаянку?

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *