На нашым сайце з’явілася пытанне: колькі віч-інфіцыраваных людзей пражывае ў Пружанскім раёне на дадзены момант?
Адказвае на яго ўрач-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М.В. Жуковіч.
— Па стану на 1 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістравана 18 чалавек з ВІЧ, гэта значыць, менавіта столькі хворых выяўлена ў нас за ўвесь перыяд статыстычнага ўліку — з 1987 года. З пачатку 2014 года зарэгістравана пяць новых выпадкаў (у мінулым годзе за аналагічны перыяд было пастаўлена на ўлік тры чалавекі). Усяго ж зараз у раёне пражываюць 20 чалавек з віч-інфекцыяй.
На ўліку састаяць і трое дзяцей да 17 гадоў. У студзені двое віч-экспаніраваных дзетак (народжаных ад віч-інфіцыраванай маці) былі зняты з уліку як віч-адмоўныя.