Днём 20 чэрвеня ў аквапарку Воднага палаца патануў дзевяцігадовы хлопчык. Малы знаходзіўся ў аздараўленчым прышкольным лагеры СШ №4, і ў гэты дзень яго група па раскладу мерапрыемстваў наведвала аквапарк.
Разам з дзецьмі былі і дзве выхавальніцы. У нейкі момант хлопчык застаўся без увагі дарослых і яго ўбачылі толькі тады, калі цела малога было на дне воднага атракцыёна. На крыкі аб дапамозе прыбеглі інструктар-метадыст і медсястра. Але першую медыцынскую дапамогу было позна аказваць: хлопчык, які прабыў пад вадой больш васьмі мінут, загінуў. Усе абставіны здарэння зараз высвятляюць праваахоўныя органы.
Юрый Амельянчук, старшыня таварыства выратавання на водах.