У пачатку новага года работнікам цэнтральнай раённай бальніцы прадставілі новага галоўнага ўрача – Віктара Міхайлавіча Дараневіча, які дагэтуль быў галоўным урачом Маларыцкай ЦРБ.
Адметна, што працяглы час ён узначальваў Кляпацкую амбулаторыю на Пружаншчыне. Віктару Міхайлавічу 53 гады, па прафесіі ён урач агульнай практыкі, жанаты, мае двух дарослых сыноў.
І.М.Пачынчык, які ўзначальваў Пружанскую ЦРБ, працягне сваю работу ў якасці аднаго з намеснікаў галоўнага ўрача і будзе далей займацца хірургічнай практыкай.
Галіна Каляда.
Здымак 2011 года, падчас адкрыцця Маларыцкай ЦРБ пасля капітальнага рамонту.