Понедельник, 2 декабря 2024

В Пружанской женской консультации верующие уговаривают женщин не делать аборт

3 160

У жаночай кансультацыі Пружанскай паліклінікі працуюць… прадстаўнікі праваслаўнага маладзёжнага Свята-Аляксандра-Неўскага брацтва.

Асноўная мэта іх дзейнасці – прафілактыка абортаў і абарона сямейных каштоўнасцей. Размовы з жанчынамі, якія стаяць перад выбарам, зрабіць аборт ці не, праводзяцца па аўторках з 8 да 9 гадзін раніцы ў памяшканні кансультацыі.

Да ўсяго за іх пастаянна моляцца ў манастырскім скіце ў в. Вяжное.

Як сведчыць прадстаўніца брацтва Ксенія Арабей, некалькі тыдняў дзейнасці ўжо далі свае вынікі:  “З Божай дапамогай удаецца пераканаць жанчын пакінуць жыццё свайму ненарадзіўшамуся дзіцятку”.
Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *