Суббота, 14 декабря 2024

В Пружанах прошла осенняя ярмарка

3 050

Разнастайнасцю фарбаў і багаццем ураджаю заўсёды славілася беларуская восень. Сёлетняя восень у Пружанах выдалася шчодрай яшчэ і весялосцю. Менавіта вясёлай людской гамонкай вылучаўся кірмаш, які прайшоў у райцэнтры ў мінулую нядзелю.IMG_7040

Гараджане і сельскія жыхары з самай раніцы падцягваліся да цэнтральнай  плошчы горада, каб стаць галоўнымі героямі свята-кірмашу “Пружанская восень”. А там іх ужо чакалі восеньскія дары – усё, што вырасла ў садах і на палях, і не толькі Пружанскага раёна. IMG_6567

Ад мноства сельгаспрадукцыі, якую прадставілі на кірмаш вытворцы і перапрацоўшчыкі раёна, вочы разбягаліся. Гандаль вёўся як з машын, так і са знарок прыстасаваных для гэтага гандлёвых месцаў. Хоць і нязначна, але адрознівалася і цана на садавіну з агароднінай. Напрыклад, у залежнасці ад прадаўца, бульбу можна было купіць па цане ад 2600 да 2800 рублёў за кілаграм, буракі каштавалі 3300 рублёў, морква – 4400, капуста — ад 2600 рублёў, а цыбулю можна было знайсці коштам нават па 3500 рублёў за кілаграм.

IMG_6591Да машын з яблыкамі ААТ “Жураўлінае” па цане 4 і 5 тысяч рублёў чарга, здавалася, была бясконцай. Без пакупак не засталіся і жадаючыя набыць збожжа. Сельгаспрадпрыемствы прывезлі на кірмаш не толькі пшаніцу, трыцікале і ячмень, але і муку новага ўраджаю.

Сярод мноства пакупнікоў заўважна вылучаліся маладыя і спрытныя хлопцы ў яркіх майках з надпісам “БРСМ” — навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа, якія дапамагалі несці купленую  агародніну адзінокім і састарэлым людзям.IMG_6802

Удзел у кірмашы прынялі амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама перапрацоўшчыкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, кансервавы завод прапаноўваў соусы, для лепшай дэгустацыі якіх прадбачліва прадугледзеў нават міні-бутэрброды з салам, а таксама прадаваў кансерваваныя агуркі і памідоры новага ўраджаю. Малочны камбінат прадставіў вядомую прадукцыю ад “Шчодрай масленіцы” – сыры на любы густ і кашалёк, а такія навінкі, як “Лейдзіс з мятай”, “Ланбергольд гранд”, “Шангвей”, можна было нават прадэгуставаць.IMG_6715

Яйкі, хлеб, жывая рыба… Бойкі гандаль вёўся на кожным кроку. Парадавалі магазіны спажыўкааперацыі раёна, якія прапанавалі людзям самы шырокі асартымент тавараў — ад прадуктовай да прамысловай групы. Тыя, хто прыйшоў на свята галодным, мог смачна перакусіць, а тыя, хто не падрыхтаваўся да зімовых халадоў, – яшчэ абуцца і апрануцца: на кірмашы быў прадстаўлены абутак і адзенне ад беларускіх вытворцаў.IMG_6500

Прыемна здзівілі і прыватнікі. Напрыклад, сувеніраў было хоць адбаўляй. Разнастайная прыгожая драбяза з керамікі, дрэва, камянёў так і прасілася аказацца ў якасці пакупкі. Многія майстры не гублялі час дарэмна, ахвотна расказваючы і пра свае захапленні, і пра вырабы, якія атрымліваюцца ў выніку. Напрыклад, майстрыха з Гродна, якая стварае цацкі ручной работы, сцвярджала, што кожная яе мяккая цацка выражае пэўны настрой. І, прыгледзеўшыся, людзі пераконваліся ў гэтым. А рэзчык па дрэве з Карпат яшчэ і даваў парады: што есці і што піць з яго драўлянага посуду. Адным словам, ад разнастайных вырабаў вочы разбягаліся!IMG_6564

Многія вытворцы скарысталіся святам, каб не толькі прадаць, але і разрэкламаваць сваю прадукцыю. Напрыклад, вінаградар з Мінска прапаноўваў пакаштаваць смачныя ягады. А вытворца буякоў з Камянецкага раёна нават скідваў цану спадабаўшымся пакупнікам.IMG_6609

Былі шчодрымі і пчаляры, што прывезлі свой салодкі прадукт не толькі з нашага раёна, але і вобласці. Добра ведаючы якасную прадукцыю Анжэлы Старчак з Лінова, па мёд да яе людзі нават выстройваліся ў чаргу. Такой жа папулярнасцю ў пакупнікоў карысталіся і шыкоўныя, розных колераў, хрызантэмы ад добра вядомага на Пружаншчыне кветкавода Таццяны Стэпавай.IMG_6634

 Варта адзначыць, што сельскія працаўнікі не толькі парадавалі на кірмашы вырашчаным ураджаем, сваёй артыстычнасцю і вакальнымі дадзенымі таксама. Перад гледачамі на свяце выступілі вакальныя групы Бакунскага,   Сланімцоўскага сельскіх клубаў-бібліятэк, а таксама Аранчыцкага дома фальклору, народны фальклорны калектыў “Бабіна лета”, калектывы Навасёлкаўскага, Ліноўскага, Новазасімавіцкага СДК. Як заўсёды, сваімі выступленнямі выклікалі  авацыі публікі пружанскія артысты – арт-група “Родники”, хор “Вербніца”, узорная студыя “Меладзін”, Аліна Кныш і Таццяна Паласьмак. Ну і, вядома, павесялілі публіку вядучыя. Аляксандра Казея, які зазываў людзей паўдзельнічаць у гульнях, было чуваць здалёк.  IMG_6648 IMG_6649 IMG_6655 IMG_6802Дарэчы, адпачыць на свяце-кірмашы пружанцы і госці горада маглі ўдосталь. Працавалі атракцыёны і выязны гандаль. Дэманстравалі сілу мясцовыя гіравікі пад кіраўніцтвам выкладчыка аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандра Мацаюка, а спрыт – юныя таэквандысты, якіх трэніруе Віталь Мадзяліца.  Свята, якое пачалося з раніцы, закончылася амаль пад вечар. Людзі, якія наведалі кірмаш, засталіся задаволенымі і ад пакупак, дзякуючы якім не страшна чакаць надыход зімы, і ад атрыманых станоўчых эмоцый, якія падарыў канцэрт мастацкай самадзейнасці. IMG_6753 IMG_6827 IMG_6887 IMG_6905

Галіна КАЛЯДА,    Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *