Вторник, 21 января 2025

В Пружанах провел прием заместитель министра труда и социальной защиты Александр Румак

1 195

На мінулым тыдні ў Пружанскім райвыканкаме прыём грамадзян вёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А.А.Румак.IMG_2849

Падрабязна расказаць пра сваю праблему чыноўніку мог любы жыхар раёна. А каб вырашэнне «набалелага» пытання было больш прадуктыўным, на сустрэчы разам са старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам прысутнічалі і спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Варта адзначыць, тыя,  хто  вырашыў звярнуцца да намесніка міністра, уздымаў свае прыватныя праблемы, якія тычыліся назначэння догляду  інвалідаў і выплаты адраснай сацыяльнай дапамогі.IMG_2845

Напрыклад, гараджанка прыйшла адстойваць інтарэсы свайго ўнука — інваліда дзяцінства. Пасля з’яўлення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 19.01.2012 г. №41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» родныя хлопчыка маглі звярнуцца ў сацыяльную службу для атрымання льгот, але даведаліся пра гэта параўнальна нядаўна. Цяпер сям’я прэтэндуе на кампенсацыю выплат за ўвесь папярэдні час, калі з-за няведання не выкарыстоўвала права на атрыманне адначасовай матэрыяльнай дапамогі.

Жанчыне растлумачылі, што адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца па заяўнічым прынцыпе і выплочваецца з таго моманту, калі былі прадастаўлены дакументы. «Прадаставіць ільготу заднім чыслом ніхто не мае права. У тым, што Вы не ведалі пра гэты від дапамогі (хаця выхад новых указаў шырока асвятляецца ў прэсе — як рэгіянальнай, так і рэспубліканскай), няма віны работнікаў сацыяльных службаў», — зазначыў Аляксандр Аляксеевіч.

Яшчэ трое звярнуўшыхся прыйшлі, каб выказаць сваю нязгоду ў сувязі са зняццем догляду  інвалідаў: ва ўсіх выпадках камісіяй, створанай пры ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, былі выяўлены парушэнні, якія не давалі падставы працягваць рабіць выплаты  людзям, якія ажыццяўлялі гэты догляд.

Да кожнай сітуацыі спецыялісты сацыяльнай  службы падышлі індывідуальна і запэўнілі намесніка міністра, што ніхто з інвалідаў не застанецца сам-насам са сваёй бядой: калі не будзе законных падстаў назначыць догляд, за імі будуць замацаваны сацыяльныя работнікі.

А вось тым, хто запісваўся на прыём да намесніка міністра, каб папрасіць аб дапамозе ў працаўладкаванні, ужо не давялося сустракацца з чыноўнікам: спецыялісты аддзела занятасці насельніцтва вырашылі іх праблемы напярэдадні прыёму.

Падагульняючы вынікі сустрэчы, Аляксандр Аляксеевіч Румак выказаў думку, што правядзенне падобных выязных прыёмаў у розных рэгіёнах краіны, якое апошнім часам увайшло ў практыку, уплывае на павышэнне эфектыўнасці работы мясцовых уладаў.

Марына Вакульская. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *