Среда, 6 ноября 2024

В Пружанах появился плавающий фонтан

3 246

Сёлетняй вясной тэрыторыя каля магазіна «Родны кут» па вуліцы Леніна прыкметна змянілася. Сіламі камунальнай службы, якая ўзялася за яе добраўпарадкаванне, устаноўлены лавачкі, ачышчана сажалка, вырублены непрывабны зараснік вакол яе. А яшчэ ўкладзена тратуарная плітка… Цудоўна. Але дзе ж, як кажуць, «ізюмінка»? І яна з’явілася — фантан!17апр2014_0032
Увогуле, без фантанаў не абыходзіцца ніводзін паважаючы сябе горад. А чым горшыя Пружаны? І вось днямі пасярод вадаёма ўзняліся празрыстыя струмені плаваючага фантана. 17апр2014_0046
Варта адзначыць, што ініцыятыва яго з’яўлення належыць старшыні райвыканкама М.М.Серкову.
Фантан працуе пакуль па такім графіку: яго ўключаюць з 7 да 9 гадзін і з 17 да 21 гадзіны.17апр2014_0055
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *