Пятница, 17 января 2025

В Пружанах поздравили тружеников села

1 500

На Пружаншчыне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Урачыстае мерапрыемства напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў гэтай галіны прайшло ў пятніцу ў Палацы культуры. На ўрачыстасці, на якой прынята падводзіць вынікі аграрнага сезону, прысутнічала кіраўніцтва раёна, шаноўныя госці, кіраўнікі арганізацый і, вядома ж, радавыя работнікі, якія вызначыліся шчырай працай на фермах, палях і вытворчасці. Пераацаніць заслугі апошніх немагчыма: яны робяць самы важкі ўклад у агульны каравай раёна. Прымаў яго па традыцыі кіраўнік раёна М.М.Крэйдзіч.  IMG_0057

Старшыня райвыканкама падзякаваў віноўнікам урачыстасці за адданасць справе, дзякуючы якой Пружанскі раён нярэдка займае лідзіруючыя пазіцыі як у абласных, так і ў рэспубліканскіх зводках.

IMG_0352

У сваёй прамове старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч назваў канкрэтныя лічбы, якія з’яўляюцца падставай лічыць сёлетні год, нягледзячы на ўсе яго цяжкасці і праблемы, удалым. У прыватнасці, Міхаіл Мікалаевіч зазначыў: «Па вы-ніках работы за дзесяць месяцаў бягучага года сельгасарганізацыі раёна атрымалі звыш 11% валавой сельгаспрадукцыі ў агульнаабласным аб’ёме. А па валавым зборы збожжа Пружаншчына саступае толькі Баранавіцкаму раёну. Акрамя таго, аграрыі Пружаншчыны першыя ў вобласці перасягнулі статысячны рубеж па намалоту збожжа: сёлета яго засыпана ў засекі звыш 126 тысяч тон… Як вынік, па ўзроўні заработнай платы працаўнікі сельскагаспадарчай галіны раёна другія ў вобласці…»IMG_0339

Па традыцыі напярэдадні прафесійнага свята падвялі вынікі спаборніцтва, вызначылі тых, хто штодзённай працай дабіваецца высокіх паказчыкаў і ўносіць важкі ўклад у развіццё роднага краю. Таму не выпадкова менавіта перадавікі сталі галоўнымі гасцямі свята: падчас канцэртнай праграмы для ўшанавання на сцэну падымаліся лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, жывёлаводы, перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі, спецыялісты, кіраўнікі перадавых гаспадарак і многія іншыя. Менавіта для іх гучалі ўсе тыя цёплыя словы, на якія не скупіліся і старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х. Лапыка, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С.С.Лаўрыновіч, і артысты, якія на працягу трох гадзін радавалі танцавальнымі і вакальнымі нумарамі.IMG_0130 IMG_0160

…Сялянская праца заўсёды была нялёгкай, такой яна застаецца і сёння, нягледзячы на тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне. Але рашаючае слова па-ранейшаму за чалавечым фактарам, за тымі людзьмі, якія нягледзячы на катаклізмы забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.IMG_0020 IMG_0177 IMG_0200

На здымках:

Прадстаўнікі гаспадарак-пераможцаў: дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы» П.С.Якімавец, намеснік дырэктара ААТ «Шані-аграпрадукт» А.К.Станкевіч, дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» А.М.Бурдук з узнагародамі.

Эдуард Міронавіч Шапавал і Аляксандр Валер’евіч Мініч з ААТ «Ружаны-Агра» сталі пераможцамі жніва сярод камбайнавых экіпажаў.

Узнагароды ўручаюць старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Х.Лапыка.

Лепшыя канцэртныя нумары — для лепшых работнікаў.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *