Суббота, 24 мая 2025

В Пружанах поздравили с 70-летием человека, благодаря которому в каждой деревне района был построен магазин

1 883

Калі чалавек добрасумленна выконвае свае абавязкі на любым працоўным месцы, то яго след заўсёды застанецца ў гісторыі. Гэта бачна і на жыццёвым пракладзе Дзмітрыя Сідаравіча Нікалаюка, які днямі атрымліваў віншаванні з нагоды   70-гадовага юбілею.Николаюк 4

Старшыня раённага выканаўчага камітэта М.М.Крэйдзіч уручыў юбіляру Грамату райвыканкама (на здымку). Віталі Дзмітрыя Сідаравіча намеснікі старшыні райвыканкама, ветэраны гандлю і тыя, хто працуе ў гэтай сферы зараз.

Чым заслужыў ён такія цёплыя адносіны і шчырую памяць?

Д.С.Нікалаюк узначаліў раённае спажывецкае таварыства ў 1977 годзе. Пад яго кіраўніцтвам мясцовы гандаль заваяваў самыя трывалыя пазіцыі. Гэта сапраўды чалавек-легенда, гісторыя жыцця якога напрамую звязана з росквітам Пружаншчыны. Па ініцыятыве старшыні райспажыўтаварыства за 14 гадоў у кожнай вёсцы раёна быў пабудаваны  магазін, а сама гандлёвая арганізацыя ператварылася ў магутную структуру, якая пачала выпускаць і ўласную прадукцыю. Прычым будаваліся не толькі вытворчыя цэхі: нягледзячы на цяжкасці пачатку 90-х гадоў, узвялі шматпавярховы жылы дом для работнікаў гандлю.

Трэба прызнаць, за апошнія гады мясцовы кааператыўны гандаль па некаторых пазіцыях зрабіў крок назад. З аднаго боку, гэта можна растлумачыць ростам канкурэнцыі, з другога — змяншэннем колькасці вясковага насельніцтва.

— Аднак я лічу, што былую славу можна аднавіць і зараз,— дзеліцца сваімі думкамі Дзмітрый Сідаравіч.— Неабходна па-новаму ўзяцца за падрыхтоўку кадраў, наладзіць эфектыўную работу маркетынгавай службы. І не забывацца пра павышэнне канкурэнтаздольнасці.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *