Понедельник, 2 декабря 2024

В Пружанах в День памяти жертв автомобильных аварий провели поминальную службу

2 136

Па шматгадовай традыцыі ў трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца Дзень памяці ахвяр аўтамабільных аварый. Не прайшоў ён незаўважаным і на Пружаншчыне.Освещение перекрестка 2014 004

З гэтай нагоды супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку  гутаркі ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, работнікі якіх сталі ўдзельнікамі аварый у бягучым годзе. На працягу некалькіх дзён інспектары падчас нясення службы на дарогах раздавалі лістоўкі з інфармацыяй прафілактычнай накіраванасці і рэкамендацыямі.

У Спаса-Праабражэнскім храме прайшла памінальная служба ў памяць загінуўшых у ДТЗ. А ў суботу на скрыжаванні вуліц Будаўнічай і Інтэрнацыянальнай айцец Вячаслаў правёў асвячэнне гэтага небяспечнага ўчастка дарогі (на здымку).

Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *