Пятница, 13 декабря 2024

В Пружанах выбирают самые украшенные дома и предприятия (Проголосовать можно здесь)

3 533

Пачынаючы са снежня мінулага года, пружанцы і госці горада маюць магчымасць любавацца навагоднім убраннем нашага горада. Асабліва прыгожыя Пружаны ў цёмны час сутак, калі радуюць вока рознакаляровыя агеньчыкі ў вокнах прыватных дамоў і на фасадах  адміністрацыйных будынкаў.

Імкнуцца не адстаць ад гараджан і многія вясковыя жыхары, якія таксама пастараліся святочна ўпрыгожыць свае дамы і сядзібы.IMG_9596_5546

Як гэта ўдалося зрабіць людзям, якія дзякуючы сваім намаганням  упрыгожылі селетнія навагоднія і калядныя святы, ацаніла камісія райвыканкама падчас спецыяльнага рэйду. Едзем па канкрэтных адрасах, якія пакінулі гаспадары ў заяўках на ўдзел у аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне. На шляху — в.Мокрае. Дом №11 па вуліцы Ціхай, што належыць Вадзіму Генадзьевічу Хомсце, цёмным вечарам бачны здалёк мірганнем яркіх агеньчыкаў. Сядзіба Алены Уладзіміраўны Цімановіч у в.Руднікі не толькі прыцягнула ўвагу яркасцю агнёў, але і іх колькасцю. Шчыра кажучы, як чалавеку выпадковаму, нават падумалася, што пад’ехалі зусім не да жылога дома, а да нейкай дзіцячай установы, на тэрыторыі якой знайшлося месца і для казачных персанажаў. А вось дом Юліі Мікалаеўны Скоблі па вуліцы Першамайскай у Калядзічах і сам здаўся казачным: навагодняй ілюмінацыяй былі ўпрыгожаны нават франтоны і дах.

Яшчэ адно прыватнае домаўладанне па вуліцы 60 год Кастрычніка, 18-а ў Пружанах прыцягнула ўвагу арыгінальным рашэннем навагодняга афармлення. Гаспадар Анатоль Антонавіч Халецкі, акрамя фантастычнага ўбрання дрэўцаў каля свайго дома, разам з жонкай стварылі яшчэ і кампазіцыю, сімвалізуючую цуд Божага нараджэння.IMG_9583_5533

Ацэньваючы навагодняе хараство каля жылых дамоў, камісія звяртала ўвагу на дызайн, унікальнасць ідэі афармлення, выкарыстанне нестандартных тэхнічных рашэнняў. З такімі крытэрыямі ацэнкі яна ставілася і да ўпрыгожання тэрыторый адміністрацыйных будынкаў. Варта адзначыць, што сёлета прадпрыемствы і ўстановы горада падрыхтаваліся да Новага года лепш, чым летась. Некаторыя (напрыклад, “Камунальнік”, ільнозавод і аўтапарк) упрыгожыліся яшчэ з большым размахам, разнастаілі афармленне ілюмінацыяй і малымі архітэктурнымі формамі, іншыя  (як той жа камбінат будаў-нічых матэрыялаў), хоць і больш сціпла, але таксама ўнеслі свой уклад у такую добрую справу, як упрыгожанне горада. Ну а пра пастаянных лідараў па навагоднім убранні – малочны камбінат і ПМК-21 — і гаварыць не даводзіцца: яны ўражваюць зноў.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў бліжэйшы час. Але ўжо цяпер варта падзякаваць усім, хто прыняў у ім удзел, за добры настрой, створаны цудоўнымі ілюмінацыямі.

Галіна Каляда (тэкст і фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *