У нядзелю (24 студзеня) ў Пружанскім лядовым палацы прайшоў другі тур першынства Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні на каньках “Зорачка”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 90 юных фігурыстаў з усёй краіны.
Зноў на вышыні аказаліся пружанцы. Так, у бронзавым класе сярод дзяўчынак першай стала Таццяна Мігіц, трэцяе месца таксама за намі – Вікторыя Хмялеўская (трэнер В.А. Уважаная). Наш Яўген Пузанаў у бронзавым класе сярод хлопчыкаў (трэнер Р.А.Ганчарук) стаў другім. У сярэбраным класе 4-ае месца заняла Ангеліна Лібакова.
Кацярына Пашкевіч