Новая тэхналогія атрымання адмытых эрытрацытаў з эрытрацытнай масы знайшла сваё прымяненне ў Пружанскай райбальніцы.
Адмытыя эрытрацыты ў лячэбнай практыцы выкарыстоўваюцца для лячэння цяжкахворых, у якіх былі ўскладненні пасля пералівання донарскай крыві ці эрытрацытнай масы, або тым, каму ўжо шмат разоў пералівалася донарская кроў. Адмытыя эрытрацыты выратоўваюць пры глыбокіх анеміях, пячоначнай і ныркавай недастатковасці і іншых захворваннях.
Безумоўна, укараненне новай тэхналогіі прынясе вялікую карысць.
Павел БАРАДЗЮК, загадчык аддзялення пералівання крыві ЦРБ.