Вторник, 13 мая 2025

В ОАО «Экспериментальная база «Белоусовщина» приступили к уборке озимого рапса

1 692

У ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» пад азімым рапсам сёлета было занята крыху больш за 200 гектараў зямель. Самае балючае пытанне пры вырошчванні гэтай культуры —  яе зімоўка. Па словах галоўнага агранома А.В.Шыпуль, сёлетняя прайшла паспяхова, і з зімы рапс выйшаў без страт.IMG_0776

На полі ля вёскі Бузуны, якое мы наведалі, на ўборцы рапсу працавалі некалькі камбайнаў, абсталяваных спецыяльнымі прыстаўкамі для яго ўборкі.IMG_0772

Нібы па моры, плывуць камбайны па рапсавым палетку. Хутка напаўняюцца іх бункеры алейным насеннем, якое тут жа дастаўляецца на дапрацоўку. У таварыстве  разлічваюць атрымаць  ураджай рапсу не ніжэй за 25 цэнтнераў з гектара.

Наогул, нездарма ў «Белавусаўшчыне» ўдзяляюць такую ўвагу рапсу. Гэта — адна з самых высокарэнтабельных культур у сельгаспрадпрыемствах раёна. У апошнія гады пасевы яго стабілізаваліся і складаюць каля 5 тысяч гектараў. Пятая частка іх знаходзіцца ў ААТ «Ружаны-Агра».IMG_0772 IMG_0770

Чым жа карысны рапс? У краінах Заходняй Еўропы яго вырошчваюць у асноўным для атрымання біяпаліва. З насення рапсу атрымліваюць алей, які паспяхова выкарыстоўваецца ў харчовых мэтах. Рапс з’яўляецца таксама добрым меданосам. Вырошчванне гэтай культуры — добрая дапамога для жывёлагадоўлі. Рапсавая макуха і шрот дазваляюць у некаторай ступені вырашаць бялковую праблему ў гэтай галіне.IMG_0769

Пры пэўнай ураджайнасці рапс можа прынесці неблагі даход гаспадаркам. Так, сёлета дзяржаўная закупачная цана рапсу для тэхнічных мэт складае 3,5 мільёна рублёў за тону.

 

На здымку: старанна працуе на жніве экіпаж камбайна «КЗС-10» у складзе М.Г.Леўчука і Л.Л.Астапука.

Фота Міколы Архуціка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *