Вторник, 18 марта 2025

В ОАО «Отечество» знают, чем привлечь молодых специалистов

1 300

Менавіта гэта і называюць сярод прычын свайго выбару маладыя спецыялісты эканамічнай службы ААТ «Айчына» Ганна Кукса, Насця Пяцелька і Алена Калініна. Дзяўчаты родам з розных мясцін, але іх аб’яднала работа і жыццё ў вёсцы, і свой шлях яны выбралі свядома і разважліва.Молодежь Отечества 1

Першае, што паўплывала на іх рашэнне — гэта прыклад бацькоў.

Насця Пяцелька родам з Драгічына: яе сям’я нейкі час назад прыняла рашэнне пераехаць на пастаяннае месцажыхарства ў Кабылаўку. Вёска для дзяўчыны стала роднай. Тым больш, што пасля заканчэння навучальнай установы Насця атрымала прапанову працаваць тут жа ды яшчэ з атрыманнем жылля. Дагэтуль дзяўчына паспела папрацаваць у Гродне, дзе атрымлівала такую ж заработную плату, значную частку якой даводзілася аддаваць за наймаемую кватэру.

Для эканаміста Алены Калінінай рашаючым фактарам стала наяўнасць работы па спецыяльнасці.

— У горадзе з маёй прафесіяй працаўладкавацца складана, асабліва маладому спецыялісту, які не меў за плячыма стажу і вопыту,— расказвае дзяўчына.

Выбар Аленай месца жыхарства своеасаблівым чынам дапамог ёй і ў асабістым жыцці: яна пазнаёмілася на вясковай дыскатэцы з гарадскім хлопцам, выйшла за яго замуж. Мужу таксама знайшлася праца ў Кабылаўцы. Зараз у сям‘і падрастае дачка. А трэцім фактарам стала наяўнасць жылля. Як маладой сям’і вырашыць жыллёвае пытанне ў горадзе? Звычайна — станавіцца індывідуальным забудоўшчыкам,  выдаткоўваць усе даходы, час і сілы на ўзвядзенне свайго дома. У большасці выпадкаў здзейсніць такую мару немагчыма без банкаўскіх крэдытаў. А маладая сям’я Калініных атрымала дом ад гаспадаркі, і цяпер яны свае даходы накіроўваюць на паляпшэнне ўласнага дабрабыту.

З такімі ж планамі прыйшла працаваць сюды і Ганна Кукса, якую прывабілі абяцанні (галоўнае, выкананыя) добрай заработнай платы. Дзяўчына стала паўнацэнным членам калектыву, які прыняў яе з першых дзён.

— Многаму давялося вучыцца і пытаць у сваіх калег,— успамінае Ганна.— Спачатку было страшна, а калі адчула добразычлівыя адказы, падтрымку, то адразу стала лёгка працаваць.

Падчас нашай размовы маладыя спецыялісты ніводнага разу не сказалі, што хацелася б зарабляць больш: відавочна, бухгалтары і эканамісты добра ведаюць, з чым параўноўваць. Таму і гавораць, што ў горадзе наўрад ці атрымаюць адпаведныя прапановы пры значна большай канкурэнцыі на рынку працы.

А яшчэ іх прыцягвае прырода вакол Кабылаўкі,  добраўпарадкаванасць. Па вуліцах аграгарадка па вечарах Насця з Ганнай любяць катацца на веласіпедах, а Алена — прагульвацца са сваёй сям’ёй. Хапае тут і іншых месцаў для баўлення часу. Галоўнае для гэтага — мець добры настрой ад работы па душы ды ўпэўненасць у будучым.

Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *