Пятница, 1 ноября 2024

В Новых Засимовичах один из лучших сельских домов культуры района

4 306

Культурнае жыццё жыхароў Новых Засімавічаў вельмі разнастайнае. А дзякаваць за гэта трэба работнікам мясцовага сельскага  Дома культуры. Работнікі Дома культуры
(іх шасцёра на чале з дырэктарам Аксанай Жукоўскай) праводзяць вечары сямейнага адпачынку, тэматычныя дыскатэкі, спартыўныя святы, урачыстыя канцэрты. Нядаўна, напрыклад, у клубе прайшла дыскатэка ў стылі рэтра, а пажылых людзей са святам віншавалі прама ў іх кватэрах.

Калектыў у Доме культуры сабраўся творчы і крэатыўны. Яго работнікі атрымалі нямала дыпломаў на разнастайных конкурсах, аглядах і фестывалях розных узроўняў.  Цесна супрацоўнічаюць яны з воінскай часцю, ні адно мерапрыемства ў вайскоўцаў не праходзіць без            удзельнікаў мясцовай мастацкай самадзейнасці. Немалая заслуга ў тым, што зроблена, мастацкага кіраўніка Марыі Куяўскай.

Заняткі па інтарэсах моладзі забяспечваюць 9 гурткоў. Створаны два аддзяленні эстраднай песні (для дзяцей і дарослых), дзіцячы гурток эстраднага танца, для дарослых працуюць групы фітнэсу і ўсходняга танца. Жадаючыя вучацца дэкаратыўнай вышыўцы, выцінанцы, роспісу па шкле, тканіне і дрэве. Усяго каля 70 чалавек бавяць у Доме культуры свой час і займаюцца любімымі справамі.

Абароты набірае і створанае ў 2007 годзе аб’яднанне “Царкоўнае слова”,   у блі-жэйшых планах — адкрыць для дзяцей нядзельную школу з тэатральным ухілам. У гэтай рабоце ўдзельнічае святар Сяргей Сысаляцін.

У мінулым годзе ў СДК зроблены капітальны рамонт, так што наведваць яго стала яшчэ прыемней.

На здымку: выкладчык роспісу па шкле, дрэве і тканіне Аксана Качанава, дырэктар Дома культуры Аксана Жукоўская, мастацкі кіраўнік Дома культуры Марыя Куяўская, кіраўнік гурта “Усмешка” і сольнай вакальнай групы Людміла Павук,  кіраўнік эстраднай студыі Карына Валанчутэ (злева направа).

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *