Вторник, 18 февраля 2025

В Колядичах зажгли «Звезды лета»

1 476

Лепш быць зоркай на сцэне Дома культуры  ў  роднай вёсцы, чым  «дванаццатым лебедзем у сёмым радзе» ў сталіцы. У Калядзічах гэта ведаюць дакладна, таму з зайздроснай упартасцю рыхтуюцца да конкурсу «Зоркі лета».  Ён стаў ужо традыцыйным на гэтай маленькай сцэне.IMG_0383

Сёлета паспрабаваць свае сілы вырашылі чатыры дзяўчынкі (у малодшай групе) і чацвёра хлопчыкаў-падлеткаў.IMG_0283_

Выпрабаванні, праз якія яны прайшлі, аказаліся не самымі простымі. Канкурсантам давялося паказваць сябе і адказваць на пытанні вядучай Людмілы Кудрэйка, спяваць, танцаваць і наогул дэманстраваць свае творчыя здольнасці. Дзяўчынкі дэфіліравалі па сцэне і ў сукенках з падручнага матэрыялу, і ў вячэрніх уборах. Хлопцы спаборнічалі ў спартыўных нумарах. І ўсе разам — пры дапамозе творчых калектываў Дома культуры радавалі гледачоў артыстызмам, прыгажосцю, непасрэднасцю.IMG_0374 IMG_0370_

Журы вельмі складана было ацэньваць выступленні: кожны з канкурсантаў  нечым вылучаўся сярод астатніх.  Асабліва дзяўчынкі. Нават не верылася, што гэта ўсяго толькі малодшакласніцы, так грацыёзна яны рухаліся, так смела паводзілі сябе перад публікай, такімі чароўнымі былі ў прыгожых сукенках. Дарэчы, тут варта ацаніць майстэрства  мам і ўсіх, хто ім дапамагаў: прыдумваў уборы і прычоскі, шыў, ствараў імідж юных прыгажунь. Напрыклад, па ўмовах конкурсу «Летнія фантазіі» патрабавалася апрануцца ў вырабы з другаснай сыравіны і падручных матэрыялаў. Сукенкі проста ўражвалі: у Святланы — з малочных пакетаў, у Яны — упрыгожанае кветкамі з атласных стужак. Бела-ружовая з дзіўнымі пералівамі сукенка Багданы была пашыта са спанбонду і падложкі пад ламінат. А  ўбранне Кацярыны, якое па фасоне нагадвала сукенку Алёны Ланской на мінулагоднім Еўрабачанні, аказалася змайстраваным… з чатырох кілаграмаў макаронаў.IMG_0322_ IMG_0327 IMG_0345В Колядичах зажгли «»

Хлопчыкі ж паказалі сябе сапраўднымі джэнтльменамі. І нават калі часам не хапала навыкаў праспяваць  ці станцаваць (не самыя запатрабаваныя ў вясковых мужчын заняткі, згадзіцеся),  то іх замянялі ўпартасць,  старанне і дапамога сяброў.

«Міс Арыгінальнасць» Яна Пішч і «Містэр Талент» Ігар Крохмаль.
«Міс Арыгінальнасць» Яна Пішч і «Містэр Талент» Ігар Крохмаль.

У выніку тытул «Міс Лета» атрымала Багдана Сотнік, а «Містэрам Лета» стаў Міхаіл Усік.

«Міс Лета» Багдана Сотнік і «Містэр Артыстызм» Ілья  Казак.
«Міс Лета» Багдана Сотнік і «Містэр Артыстызм» Ілья Казак.
«Міс Артыстызм» Святлана Бялаш і «Містэр Лета» Міхаіл Усік.
«Міс Артыстызм» Святлана Бялаш і «Містэр Лета» Міхаіл Усік.

Не намнога адсталі ад іх па балах іншыя ўдзельнікі конкурсу, таму кожны з іх атрымаў нейкі тытул.

«Міс Талент» Кацярына Русак  і «Містэр Арыгінальнасць» Аляксандр Тамашук.
«Міс Талент» Кацярына Русак і «Містэр Арыгінальнасць» Аляксандр Тамашук.

А яшчэ былі прызы для ўсіх ад спонсара — прадстаўніцы кампаніі «Фаберлік» Юліі Баліцэвіч і вялікі чатырохкілаграмовы торт ад прафкама ААТ «Агра-Калядзічы». IMG_0362

Ірына Сядова.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *