Пятница, 1 ноября 2024

В Зеленевичах отпраздновали дожинки

1 871

У суботу, 14 жніўня, дажынкі адсвяткавалі ў філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга-Зеляневічы». Мерапрыемства стала таксама своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці гаспадаркі за пяцігодку. Менавіта пяць гадоў таму сельскагаспадарчае прад-прыемства, якое мела вялікую крэдыторскую запазычанасць, стала структурным падраздзяленнем РУП «Брэстэнерга». Як зазначае генеральны дырэктар У.М.Шышко, за гэты перыяд у вытворчасць было ўкладзена нямала сродкаў. Але праз кароткі тэрмін з’явілася і аддача.

Падчас урачыстасцей было запланавана шмат прыемных падзей і сюрпрызаў. Адным з іх стала навіна для сям’і Дуброўнікаў: Віктару і Юліі ўручылі ключы ад новага доміка. Шмат падарункаў навасёлы атрымалі ад гасцей. Акрамя таго, ім быў уручаны сертыфікат на льготны крэдыт на набыццё мэблі і бытавой тэхнікі: пяць мільёнаў рублёў на пяць гадоў. А таксама ёсць жадаючыя набыць дом в кредит. Па словах Уладзіміра Міхайлавіча, на прадпрыемстве робіцца акцэнт на прыцягненне маладых кадраў. Напрыклад, Віктар будзе ўзначальваць жывёлагадоўчы комплекс на 1100 галоў, які зараз будуецца ў гаспадарцы. Як зазнача юць маладыя, спачатку было трывожна, бо Зеляневічы для іх невядомыя: сюды яны трапілі па размеркаванні. А пасля такой прыемнай сустрэчы з’явілася ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Аб планах на будучыню шмат гаварылася і падчас урачыстага сходу. Каравай, а таксама сноп пшанічных калоссяў уручылі генеральнаму дырэктару РУП «Брэстэнерга».

Па словах кіраўніка філіяла М.Л.Барташа, летась гаспадарка пабудавала пяць домікаў для сваіх спецыялістаў. Сёлета адсвяткуюць уваходзіны яшчэ столькі сем‘яў. Распрацоўваецца дакументацыя і праводзяцца пачатковыя работы для ўзвядзення ў наступным годзе яшчэ сямі дамоў прысядзібнага тыпу.
Такую ж увагу з боку адміністрацыі Мікалай Леанідавіч абяцае і работнікам сацыяльна-культурнай сферы, якія таксама патрэбны гаспадарцы. А на працягу наступнай пяцігодкі ў вёсцы вырасце цэлы квартал новых сядзіб, які стане тварам населенага пункта. У планах пабудаваць побач конна-спартыўны комплекс. Аднак не толькі жыллё заахвочвае людзей ехаць у сельскую мясцовасць. Трэба прапаноўваць дастойную заработную плату, розныя сацыяльныя гарантыі.

— На гэта ў наступныя пяць гадоў і неабходна звяртаць увагу,— падкрэсліў генеральны дырэктар РУП «Брэстэнерга».— Трэба прадугледзець якасную падтрымку вырашэнню дэмаграфічнай праблемы ў вёсцы, паляпшаць умовы працы.

За мінулыя пяць гадоў жыццё ў Зеляневічах значна змянілася, як змянілася і само аблічча населенага пункта. Сюды з ахвотай сталі прыязджаць людзі, ствараюцца працоўныя месцы, своечасова выплачваецца заработная плата. Безумоўна, у многім такое становішча залежыць ад рэнтабельнасці мясцовай гаспадаркі. Над чым, як зазначыў Уладзімір Міхайлавіч, трэба сур’ёзна працаваць.

У бягучым годзе сельскагаспадарчае прадпрыемства закончыла жніво адным з першых на Пружаншчыне. Усяго намалочана 7429 тон збожжа, ураджайнасць склала звыш 39 цэнтнераў з гектара. Не меншыя планы і на будучы сезон.

Галоўнае, што ў філіяле — працалюбівыя работнікі. І многія з іх у гэты дзень атрымалі ўзнагароды за. Сярод адзначаных камбайнер У.Я.Мацвейчык, які заняў першае месца па намалоце (1294 тоны), вадзіцель А.М.Казадой, які перавёз ад камбайна 918 тон збожжа, галоўны аграном А.В. Цяслюк, дзякуючы рабоце якога ўдалося сабраць такі ўраджай збожжа і 782 тоны рапсу. Падзяка выказана вадзіцелям Г.К.Жырманту і М.І.Жэшка. Незабыліся і пра сямейны экіпаж Астапчыкаў, маладых вадзіцеляў.

Спыніўся ў сваім выступленні У.М.Шышко і на развіцці малой энергетыкі ў Пружанскім раёне. Тое, што зроблена, — яшчэ не мяжа: па словах генеральнага дырэктара, менавіта ў Пружанах лепшая ў краіне цеплаэнергацэнтраль. Не адмаўляюцца энергетыкі і ад узвядзення ў філіяле ўласнай ветрагенератарнай устаноўкі. Акрамя энергетычнай сферы, ёсць распрацоўкі і наконт надання Зеляневічам і навакольным мясцінам прывабнасці для турыстаў, для чаго будуць створаны розныя адпаведныя комплексы.

А пасля афіцыйнай часткі госці і жыхары вёскі з задавальненнем паглядзелі цудоўныя нумары тэатра танца «Ойра».
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *