Вторник, 18 марта 2025

В воскресенье в Беларуси празднуется День автомобилиста и дорожника

1 563

Гэта свята нездарма двайное: без працы дарожных служб наўрад ці магчымы святочны настрой у тых, хто па гэтых дарогах ездзіць. І прыемна тое, што  дарожнікі практычна штогод рыхтуюць новыя падарункі аўтамабілістам.IMG_7758

Бягучы год не стаў выключэннем: зараз работнікі філіяла ДЭУ-25 вядуць капітальны рамонт дарогі Р78, якая ідзе ад Стараволі на Ваўкавыск.IMG_7736

Раней частка гэтага шляху праходзіла па грунтоўцы, стан якой выклікаў нараканні з боку аўтааматараў. Цяпер жа на тых амаль трох кіламетрах да самай мяжы раёна з’явіцца выдатнае асфальтавае пакрыццё. Як абяцае намеснік начальніка ўпраўлення В.У.Каўганка, у будучым годзе работы будуць закончаны.IMG_7771

— Каб дарога служыла доўга, мы выкарыстоўваем пры капітальным рамонце толькі сучасныя тэхналогіі,— расказвае Вячаслаў Уладзіміравіч.— Напрыклад, прымяняем бітумную сумесь уласнай вытворчасці, якая прыдае пакрыццю павышаную трываласць.

Рыхтуюцца неабходныя кампаненты на прамбазе прадпрыемства, дзе размешчана ўстаноўка для вырабу бітумных эмульсій. Штодня адсюль адыходзяць на ўчасткі, дзе вядуцца работы, дзясяткі напоўненых машын.IMG_7744

ДЭУ-25 выкарыстоўвае вытворчыя магутнасці не толькі для ўласных патрэб, сыравіна пастаўляецца ў іншыя арганізацыі і раёны. Хаця і на Пружаншчыне яна запатрабавана будзе заўсёды, бо планы ў дарожнікаў даволі вялікія.

На здымку: начальнік дыстанцыі В.А.Жук, дарожныя рабочыя У.Ю. Шчадрын, В.М.Пекач, Д.В.Макарэвіч, машыніст катка Ю.А.Чопка.

На здымках: з красавіка па лістапад ўстаноўка па вырабе бітумных эмульсій не выключаецца, абслугоўваюць яе прараб І.А.Бык, майстар участка Я.Ю.Грышкевіч, апаратчык Д.Л.Касюк (злева направа); надвор’е не перашкаджае дарожнікам.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *