Пятница, 11 июля 2025

В Водном дворце прошли первые соревнования

2 118

У Водным палацы прайшлі першыя спаборніцтвы. На плавальныя дарожкі басейна выйшлі 44 удзельнікі.
Сярод хлопчыкаў 2002 года нараджэння і маладзей на дыстанцыі 25 метраў першым стаў Улад Ільяшук, другім — Арцём Шышко, трэцім — Іван Кубай; у  дзяўчынак першыя месцы занялі  Ганна Вільчык, Ксенія Раманюк і Наташа Бараноўская.

Сярод хлопчыкаў 2000-2001 гадоў нараджэння перамаглі Кірыл Карповіч, Улад Ліпко і Антон Нупрэйчык, сярод дзяўчынак — Анастасія Леаненка,  Яна Жорах, Дзіяна Грышкевіч.

Пераможцы атрымалі ў якасці прызоў акуляры для плавання і шапачкі. Трэнеравалі юных плыўцоў Аляксандр Шаманаў, Аляксандр Махнач, Аляксандр Дземідовіч.
Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *