Среда, 15 января 2025

В Водном дворце начал работу спортивно-оздоровительный лагерь

1 785

Пачаў сваю работу дзіцячы спартыўна-аздараўленчы лагер “Сонейка”.

Ужо другі год юныя спартсмены адпачываюць і трэніруюцца на базе Воднага палаца. Сёлета ў лагеры займаюцца 49 дзетак ад 5 да 13 гадоў – плыўцоў і фігурыстаў. Кожны дзень у спартсменаў па дзве трэніроўкі, адна на сушы, другая — на вадзе ці на лёдзе, у залежнасці ад абранага віду спорту.

Спартыўныя заняткі змяняюцца актыўным адпачынкам: дзеці бавяць час у аквапарку, гуляюць у настольны тэніс. У канцы змены іх чакаюць спаборніцтвы.  Займаюцца са спартсменамі трэнеры

Аляксандр Шаманаў, Аляксандр Дземідовіч і Андрэй Баркоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *