Пятница, 14 февраля 2025

Вёска Стойлы і музей Мікалая Тарасюка цяпер у праекце «Вясковы рэнесанс»

2 818

На мінулым тыдні стартаваў «Вясковы рэнесанс» — праект, прысвечаны вёсцы Стойлы і яе апошняму жыхару М.В.Тарасюку.тарасюк

Праект разлічаны на пяць месяцаў. Мяркуецца за гэты час даследаваць гісторыю Стойлаў, прывесці ў парадак музей «Успаміны Бацькаўшчыны», наладзіць свята з удзелам выхадцаў вёскі. Яго каардынатарам з’яўляецца загадчыца аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко.

«Вясковы рэнесанс» — частка праекта «Жывая гісторыя майго краю», які наладзіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама. Яго фінансаванне адбываецца пры дапамозе ЕС і ГА «Саюз нямецкіх народных універсітэтаў».

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *