Пятница, 17 января 2025

Вышла книга Александра Волковича «Письма войны: хрестоматия патриотизма»

3 906

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласной друкарні выйшла ў свет унікальнае гісторыка-дакументальнае публіцыстычнае ілюстраванае выданне «Пісьмы вайны. Хрэстаматыя патрыятызму», падрыхтаванае рэдакцыяй абласной газеты «Заря» ў рамках аўтарскага праекта брэсцкага журналіста, пісьменніка Аляксандра Валковіча пад эгідай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама.

Унікальнае выданне, аналагаў якому ў нашай рэспубліцы няма, уяўляе сабою гісторыка-дакументальны публіцыстычны ілюстраваны зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова «прачытанай» сучаснікамі.

У зборнік увайшлі франтавыя «трохвугольнікі», канверты, паведамленні, «пахаванкі», партызанскія дзённікі, архіўныя фатаграфіі байцоў і камандзіраў, якія вызвалялі Беларусь і Брэсцкую вобласць у складзе часцей і падраздзяленняў Беларускіх франтоў, атрадаў Брэсцкага партызанскага злучэння, а таксама лісты на перадавую сваякоў і блізкіх воінаў – выхадцаў і жыхароў Брэстчыны.

Асобнымі главамі прадстаўлены малавядомыя лісты абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызанскія хронікі і малюнкі, лісты з фашысцкай няволі беларускіх остарбайтараў, некаторыя біяграфіі, гісторыі і лёсы.

У  кнізе выкарыстаны музейныя і архіўныя дакументы, матэрыялы фотахронікі ТАСС,            БЕЛТА, абласной газеты «Заря» і некаторых рэгіянальных СМІ, здымкі, копіі і арыгіналы з сямейных альбомаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іх нашчадкаў — жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці.

Кніга  разлічана на шырокае кола чытачоў, моладзь, школьнікаў, з’яўляецца дапаможнікам для «Урокаў мужнасці», заняткаў па гісторыі і краязнаўству.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *