Среда, 19 февраля 2025

Выборы-2015: 6 октября начинается досрочное голосование

1 865

6 кастрычніка пачнецца датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Калі вы не будзеце мець магчымасці выканаць свой грама-дзянскі абавязак у асноўны дзень выбараў, то зрабіць гэта можна на працягу пяці папярэдніх дзён. Для гэтага патрэбна прыйсці на ўчастак для галасавання, запоўніць бюлетэнь і апусціць яго ў апячатаную асобнуюскрынку. Нагадваем, што датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін у прысутнасці не менш двух прадстаўнікоў участковай камісіі. Пры гэтым афіційнага пацвярджэння прычын немагчымасці прагаласаваць у асноўны дзень выбараў не патрабуецца. А вось наяўнасць у выбаршчыка дакумента, які засведчвае асобу, абавязковая.IMG_4475

Датэрміновае галасаванне ў папярэднія гады жорстка крытыкавалася з боку так званых барацьбітоў за “правільныя” выбары. Аднак пры гэтым чамусьці забывалася, што такая працэдура волевыяўлення выбаршчыкаў – не наша вынаходніцтва. У “самай дэмакратычнай” краіне свету –ЗША, напрыклад, у некаторых штатах захоўваюцца  даволі працяглыя тэрміны правядзення датэрміновага галасавання – месяц і больш. І падобных прыкладаў ва ўсім свеце мноства.

Галіна Каляда. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *