Понедельник, 13 января 2025

Впервые в рыбной ловле соревновались команды школ района

2 344

Шэсць каманд работнікаў сферы адукацыі з васьмі школ раёна сустрэліся нядаўна на маляўнічым беразе возера Сялец у Бярозаўскім раёне, каб памерацца сваім майстэрствам у спаборніцтве па спартыўнай лоўлі рыбы.

Азарт і добры настрой панаваў тут з першай мінуты спаборніцтва. Рыбу лавілі і з лодак, і заходам у ваду. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся як камандныя, так і асабістыя залікі кожнага.

Пераможцай спаборніцтваў прызнана каманда Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса. Другое месца было прысуджана рыбаловам СШ №5, трэцяе — Шарашоўскай сярэдняй школы.

У асабістым заліку перамаглі настаўнікі фізкультуры Аляксандр Дунько (Хараўская СШ), Алег Дабрадзей (СШ №5) і Мікалай Бух (Мураўская СШ). Найбольшага шчупака (700 грамаў) злавіў настаўнік СШ №5 Алег Дабрадзей.

Усе пераможы адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі, у якасці якіх былі вуды, спінінгі і наборы для лоўлі рыбы. Дарэчы, шмат каго таксама можа зацiкавiць рыбалка в астрахани.

Такое мерапрыемства райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на чале з Іванам Сачэўкам арганізоўваў упершыню. Цяпер яго ўдзельнікі настроены на правядзенне спаборніцтваў па зімовай лоўлі рыбы.
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *