ААТ «Роўбіцкае» — гаспадарка невялікая. Працуе тут усяго каля 90 чалавек. Апошнім часам па размеркаванні прыехалі некалькі маладых спецыялістаў. Сярод іх і Хрысціна Наумік (на здымку). Дзяўчына летась закончыла Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і адразу ўзначаліла заатэхнічную службу гаспадаркі.
У «Роўбіцкім» уся жывёла знаходзіцца на новым малочнатаварным комплексе. А гэта ні многа ні мала — 575 дойных кароў. Паступова пагалоўе павінна вырасці амаль удвая. Усё гэта накладвае асаблівую адказнасць на маладога спецыяліста. Да таго ж Хрысціна вядзе ўсю селекцыйную работу на комплексе. Кіраўніцтва гаспадаркі адзначае добрасумленнасць і працавітасць спецыяліста, веданне сваёй справы.
Фота Аляксандра МЕЛЕША.