Суббота, 12 октября 2024

Вопрос начальнику милиции: почему виновный в аварии все еще за рулем?

2 148

Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў:
У ліпені ў нашым пасёлку Клепачы адбылося жудаснае здарэнне: у аварыі загінуў малады хлопец. Ён ехаў на мапедзе і яго збіў «КАМАЗ». Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па віне вадзіцеля грузавіка, але ён па-ранейшаму раз’язджае на сваім аўто. Гэта азначае, што ён не быў нават пазбаўлены вадзіцельскіх правоў…
Жыхар в.Клепачы.
— Па тым выпадку была ўзбуджана крымінальная справа, расследаваннем якой займаецца ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. Трэба адзначыць, што мінімальны тэрмін гэтага працэсу займае ад двух месяцаў, а значыць толькі пасля верасня варта чакаць вынікаў.
Адразу пасля ДТЗ папярэдняе заключэнне прычын аварыі даюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Але, падкрэслю, папярэдняе: усе абставіны здарэння высвятляюцца падчас расследавання, а кропку ставіць суд. На гэты раз па вынясення прыгавору правы ў вадзіцеля «КАМАЗа» ніхто не забіраў. Аднак, з практыкі магу сказаць, што, калі віна яго будзе даказана, у любым выпадку пакаранне ён атрымае. Усё залежыць ад суда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *