Так пастаянна гаворыць трэнер валейбольнай каманды юнакоў Мокраўскай школы А.А.Пракаповіч. Наш Аляксандр Аляксеевіч выхоўвае спартыўны валейбольны дух у навучэнцаў школы ўжо больш за 20 гадоў. Валейбол для Аляксандра Аляксеевіча з’яўляецца неад’емнай часткай яго жыцця, любімым хобі. Яму падабаецца трэніраваць дзяцей, вучыць іх новым расстаноўкам у гульні, перажываць з імі перамогу і тыя паражэнні, што часам здараюцца.
Значнай падзеяй у валейбольным жыцці школьнай каманды з’яўляюцца спаборніцтвы. На працягу года праходзіць шмат турніраў сярод гарадскіх і сельскіх школ. Мокраўскія хлопцы прывозілі кубак за першае месца сярод сельскіх школ неаднойчы. А вось у турніры сярод гарадскіх школ, на жаль, перамога нам доўна не давалася. І толькі сёлета, як кажа Аляксандр Аляксеевіч, атрымалі нечаканы сюрпрыз: упершыню наша каманда выйграла кубак і ў спаборніцтвах з удзелам гарадскіх школ.
Гульні для нашых школьнікаў былі цяжкімі. Каманда змагаліся за кожны мяч на сваёй зоне. У напружанай і цікавай гульні было шмат эмоцый і перажыванняў. «Гэтую перамогу я буду, як мне здаецца, памятаць на працягу доўгіх гадоў»,— сказаў наш трэнер па заканчэнні спаборніцтваў.
Мы віншуем нашых спартсменаў з перамогай і жадаем ім поспехаў у далейшых гульнях.
Аліна Сцепанец, вучаніца 11 класа Мокраўскай СШ.