Пятница, 13 декабря 2024

Возвращаясь к теме: водоемов для купания 5, но отдыхающие делают все, чтобы сократить список

2 288

Напярэдадні чарговага купальнага сезону, які афіцыйна распачаўся на Пружаншчыне 15 мая, карэспандэнты «раёнкі» разам са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчуком зрабілі рэйд па вадаёмах. Аднак яшчэ адной падставай для такой «экскурсіі» стала пытанне чытачоў нашай газеты наконт невялікага спісу месцаў, дзе дазволена купанне.

— Сапраўды, некалькі гадоў таму спіс быў крыху большым, у яго таксама ўваходзіў вадаём каля вёскі Руднікі,— расказвае Юрый Міхайлавіч.— Аднак зараз ён выключаны па рашэнні мясцовага выканкама. У нас распрацаваны алгарытм, у адпаведнасці з якім кожны сельвыканкам дае спіс вадаёмаў, на якіх можна дазволіць купанне або неабходна забараніць яго. Кіруючыся ім, таварыства праводзіць абследаванне дна пляжнай зоны, пры неабходнасці яго ачыстку.  Сваё заключэнне выдае і санітарна-гігіенічная служба.

Але часцей за ўсё праблема заключаецца ў адсутнасці сродкаў для навядзення парадку на вадаёмах, якіх па раёне налічваецца не адзін дзясятак. Каб увесці возера ў «белы спіс», на яго беразе трэба стварыць пляжную зону, якая складаецца з месцаў адпачынку, стэндаў для размяшчэння інфармацыі, прыбіральні і адсекаў для пераапранання, збору смецця. Таксама агароджваецца месца для купання маленькіх дзяцей. На працягу купальнага сезона ўсе збудаванні і тэрыторыя павінна ўтрымлівацца ў належным стане, а на вадаёме арганізуецца выратавальны пост.

Пляж ля вёскі Лінова.
Пляж ля вёскі Лінова.

На прыкладзе возера каля вёскі Лінова, у якім у бягучым годзе дазволена купацца, бачна, што выканаць усе гэтыя патрабаванні даволі складана.

— Вадаём замацаваны сёлета за ААТ «Ліноўскае», і на 1 мая ў прыбярэжнай зоне нічога не зроблена. Вандаламі нават знішчана ўсё, што тут стварылі ў мінулым годзе,— паказвае Ю.М.Амельянчук.— Вельмі сумняваюся, што хутка сітуацыя зменіцца. Патрэбны сродкі, а гаспадарка ў даўгу перад нашым таварыствам нават за мінулагодняе абследаванне і ачыстку дна вадалазамі.

Пляж ля в.Лінова. Магчыма тут шчыравалі іншапланецяне?
Пляж ля в.Лінова. Магчыма тут шчыравалі іншапланецяне?

«Карціна», якую мы ўбачылі, пацвярджала словы Юрыя Міхайлавіча: ад стэндаў і месцаў адпачынку засталіся толькі кучкі попелу, увесь пляж з’езджаны аўтамабілямі, на тэрыторыі шмат смецця .

Лепшая сітуацыя з возерам каля вёскі Носкі, за якое адказвае Пружанскі лясгас.

Пляж ля возера Носкі. Да ідэалу таксама далёка.
Пляж ля возера Носкі. Да ідэалу таксама далёка.

Хаця і тут яшчэ з мінулага года не вырашана пытанне з устаноўкай кантэйнера для збору смецця, адсутнічае стэнд для размяшчэння інфармацыі. Аднак тое, што тут прыкладаюцца гаспадарскія рукі, сапраўды адчуваецца. А значыць ёсць спадзяванне, што гэтыя дробныя недахопы хутка будуць выпраўлены.

Возера Носкі. Альтанка выглядае не вельмі прывабнай.
Возера Носкі. Альтанка выглядае не вельмі прывабнай.

Найбольш адказна ставіцца да ўскладзенай задачы КУВП «Камунальнік», які сочыць за парадкам на гарадскім возеры.

Сціплае ўпрыгожванне Пружанскага возера.
Сціплае ўпрыгожванне Пружанскага возера.

Напрыканцы красавіка тут ужо былі адрамантаваны і пафарбаваны ўсе месцы адпачынку, падрыхтавана зона купання для маленькіх. З пачаткам сезона адкрыецца выратавальны пост, а таксама пракат плавальных сродкаў. Чакаецца, што далучыцца і гандаль.

Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *