Што сабой уяўляе гаспадарка “Водаканала”, мяркуйце самі: на балансе філіяла 73 артсвідравіны, звыш 214 кіламетраў водаправодных і 126 кіламетраў каналізацыйных сетак, 40 каналізацыйных помпавых станцый і 22 ачышчальныя збудаванні… Штодня карыстаючыся чыстай пітной вадой, ці задумваемся мы, хто нас ёю забяспечвае?
А між тым работнікі філіяла працягваюць выконваць сваю работу – весці ваду да адміністрацыйных і жылых дамоў. У рамках дзяржаўнай праграмы па абнаўленні і развіцці сяла пабудавана новая артсвідравіна і пракладзены водаправодныя сеткі ў в.Лыскава на агульную суму каля 423 мільёнаў рублёў. У жылых дамах гараджан і вяскоўцаў заменены старыя ўнутраныя водаправодныя і каналізацыйныя сеткі агульнай працягласцю звыш 860 метраў на новыя. І гэта толькі частка работы, якую выканалі работнікі “Водаканала” за мінулы год.
Гэтак жа зладжана працуе філіял і сёлета. Адну з брыгад мы засталі на будаўніцтве сетак водаправоду ў мікрараёне “Паўночны”.
Галіна Каляда.
НА ЗДЫМКУ: брыгадзір В.У.Белаглавак, майстар А.А.Граматовіч, слесары С.А. Зельманчук і В.В.Гароднік за работай.