Понедельник, 2 декабря 2024

Ветераны-афганцы получили награды в честь 25-летия окончания боевых действий в Афганистане

1 844

У мінулую пятніцу у вялікай зале Палаца культуры адбылася ўрачыстасць, на якую былі запрошаны ўдзельнікі вайны ў Афганістане, іх родныя і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў._DSC7244

Нагода для такога мерапрыемства — уручэнне пасведчанняў ветэранаў і юбілейнага медаля «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане». Прымаў удзел у цырымоніі  ўзнагароджання і старшыня райвыканкама М.М.Серкоў (на здымку)._DSC7229

Гэты медаль быў заснаваны ў пачатку бягучага года па загаду кіраўніка дзяржавы. Ён уручаецца ўсім, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях з 1979 года і па той дзень, калі савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. Таксама юбілейны медаль уручаецца і іншым ваеннаслужачым і цывільным, якія праяўляюць актыўнасць у гераічна-патрыятычным выхаванні моладзі, развіцці ветэранскага руху і іншых сацыяльных акцыях._DSC726611111

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *