Суббота, 14 декабря 2024

Вера Терехова о популярных пружанских фамилиях (продолжение)

1 305

Са з’яўленнем  на свет чалавека  ўзнікла і патрэба ў адзенні. Ён зразумеў, што трэба засланяцца не толькі ад холаду ці празмернай гарачыні, але і ад моцнага святла. Чалавек пачаў прыкрываць сваё аголенае цела ад лішкаў цяпла і холаду, прыдумаўшы для гэтага вопратку  і абутак, даў ім назвы, ад якіх утварылася мноства нашых прозвішчаў.

У папярэдняй публікацыі мы расказвалі аб паходжанні прозвішча Шапавал: яно пайшло ад старажытнага занятку па вырабе з воўны валёнак ці шапак-папах. У гэтым радзе стаяць таксама прозвішчы Валюшка, Валько, Валюкевіч, Валіеў, Валіцкі – на наш погляд, яны сведчаць пра тое, што некалі нехта з іх продкаў таксама меў справу з валяннем сукна ці лямцу.

Часам дзіву даешся, колькі ўсяго ўмелі рабіць нашы продкі! Напрыклад, вы ведаеце, што такое коты ці каскетка? Коты – цёплы жаночы абутак на футры. Мянушку “катоўшчык” атрымліваў чалавек, які рабіў такі абутак. Відаць, потым мянушка перайшла ў прозвішча –Катовіч, Каташэвіч.kotomatritsa_5r

Каскевіч, мусіць, нейкім чынам звязаны з вырабам каскетак – лёгкіх мужчынскіх галаўных убораў з казырком і аколышам, а Чэпка, Чапялевіч, Чэпікаў – з шыццём  чапцоў, жаночых ці дзіцячых галаўных убораў. Чапец нагадваў капор, закрываў валасы і завязваўся пад падбародкам.

Проста патлумачыць прозвішчы Кравец, Краўчук: відавочна, што яны паходзяць ад назвы спецыяліста, які кроіць і шые адзенне, — кравец.  Як, дарэчы, ад слова “шавец” – Шаўцоў, Шаўчук, Шэўчык, Швачко, Шаўчэня, Шаўчэнка, Швец.

А каго маглі назваць   Шакуном? Хутчэй за ўсё, гэта чалавек, які меў адносіны да “шака”. Шак – балдахін, заслона, пераважна з каштоўнай тканіны на слупках над ложкам, насілкамі.

Прозвішчы Копыл, Капылоў, Капыловіч походзяць ад слова “капыл”. Гэта – кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

Мы ўжо згадвалі некалькі прозвішчаў, якія звязаны з назвамі галаўных убораў. А вось яшчэ некалькі: Аблавушка – ад  зімовай шапкі  з абвіслымі вушамі, аблавухі; Шлыкаў – ад слова “шлык”, якім некалі называлі высокую шапку; Каўпак, Калпак – таксама ад шапкі адпаведнай формы. Круглы год шляхта насіла абшытыя футрам ці поўнасцю футравыя шапкі-каўпакі. Летам у іх было горача, таму трымалі шапку ў руках. Святочныя каўпакі шыліся з сабаліных шкурак, упрыгожваліся бліскучымі камянямі і чапліным пер’ем.

Ну, і на заканчэнне – аб прозвішчы Сударыкаў. Ёсць цікавая версія аб тым, што яно нейкім чынам звязана са словам “сударыя”. Сударыямі ў старажытнасці называліся… насоўкі, насавыя хустачкі. У сувязі з гэтым прывяду вытрымку з дадатка  “Современная летопись” да часопіса “Воскресный день” (№10, 1897г.):

“В древности ни греки, ни римляне не употребляли носовых платков в том смысле, как мы пользуемся ими теперь. У них были платки, но для того, чтобы вытирать пот со лба; такой платок носили  обыкновенно или в складке туники, или просто свободно висящим на шее. Афиняне и римские щеголи ввели моду носить платки прямо в руках или заткнутыми за пояс, и он не имел у них почти никакого практического значения. Сморкание считалось прямо неприличным и в виде исключения допускалось только у детей и стариков. Мужчина, решившийся публично вытереть нос платком, считался незнающим приличия и изгонялся из высшего общества; женщина в таких случаях, как бы она не была красива и умна, утрачивала всякое уважение в глазах мужчины”.

Вера Церахава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *