Суббота, 5 октября 2024

Более 250 выпускников Пружанского аграрно-технического колледжа получили дипломы

1 445

Звыш 250 выпускнікоў Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа развіталіся днямі са сваёй навучальнай установай. Для іх, цяпер ужо былых навучэнцаў дзесяці груп аддзяленняў аграноміі, энергетычнага і тэхнічнага забеспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, у Палацы культуры прайшоў выпускны баль.IMG_6668

На пачатку ўрачыстасці ўзнагароды прымалі самыя ганаровыя выпускнікі, хто заслужыў пашану выдатнай вучобай, спартыўнымі, творчымі, навуковымі дасягненнямі. Гэта ўдзельнікі каманд аддзяленняў энергетычнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і тэхнічнага забеспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія  занялі ў рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства першыя месцы, а таксама каманда выпускнікоў ад-дзялення аграноміі, якая стала ў рэспубліцы другой.IMG_6655

Ганаровыя месцы на сцэне займалі  спартсмены каледжа, якія заваявалі прызавыя месцы на рэспубліканскіх спабор-ніцтвах сярод ССНУ па летнім і зімовым шматбор’і, першыя месцы ў абласных спартакіядах па міні-футболе і валейболе. Былі адзначаны таксама ўдзельнікі навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў прафесійнага майстэрства, творчыя і мастацкія калектывы каледжа. Асабнай пашаны заслужыў Дмітрый Каменеў, які стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.IMG_6662

Здавалася, бясконца падымаліся на сцэну па заслужаныя ўзнагароды  выпускнікі, хто сваімі поспехамі прынёс славу каледжу. Ва ўрачыстай абстаноўцы граматы ім уручаў дырэктар установы С.М.Козел. Шасцярых стыпендыятаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу грашовымі прэміямі адзначыў старшыня райкама прафсаюза С.С.Лаўрыновіч.IMG_6658

Але галоўным для ўсіх, безумоўна, стаў момант уручэння выпускнікам дыпломаў аб заканчэнні аграрна-тэхнічнага каледжа.

На здымках:

граматы і дыпломы атрымалі лепшыя выпускнікі каледжа; дырэктар С.М.Козел віншуе з атрыманнем спецыяльнасці тэхніка-механіка Міхаіла Чурылава.

Фота аўтара.

Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *