Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма прымалі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Цэнтральная бібліятэка як метадычны цэнтр рэгіёна”. Сярод 20 цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм вобласці пружанскія бібліятэкары занялі другое месца і ўзнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам на суму 15 базавых велічынь.