Понедельник, 2 декабря 2024

Бессмертный полк. Валентина и Фёдор Служеникины

2 089

Служанікіны Фёдар  Пятровіч  (1908-1973 гг.) і  Валянціна Мікалаеўна  (1922-2014 гг.), г.Пружаны

Мае бацькі родам з Тамбоўскай вобласці Расіі: тата — з Кірсанава, маці — з Мічурынска.

Бацька рос у сям’і сялян-сераднякоў, якія мелі на-дзел зямлі ў тры гектары ды каня з каровай. Але падчас першай сусветнай вайны, пакуль яго бацька, мой дзед, быў на фронце, страцілі і тое: акрамя дзяцей, у маці нічога не засталося.16мар2015_6361

Тата змалку быў прывучаны да працы: па найме пас жывёлу, выконваў такую-сякую работу ў кулакоў, працаваў у сельпо. І так склалася, што абраў сабе лёс ваеннага: у 1930 годзе яго прызвалі на службу ў кавалерыйскі полк. Ад звычайнага радавога чырвонаармейца даслужыўся да па-літкіраўніка эскадрона. А ў 1937 годзе яго адправілі на вучобу на вышэйшыя курсы палітработнікаў у Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве, па завяршэнні якіх быў выкладчыкам у Тамбоўскім пяхотным вучылішчы. Напрыканцы 1940-га бацьку накіравалі ў 399 гаўбічны артылерыйскі полк горада Маршанск Арлоўскай ваеннай акругі. У чэрвені 1941 года ён апынуўся на фронце ў якасці камісара палка.

З невялікімі перапынкамі на лячэнне пасля раненняў (а іх было не адно) бацька прайшоў франтамі Вялікай Айчыннай вайны з самага яе пачатку да пераможнага мая. У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях пад Віцебскам, а ў верасні, стрымліваючы танкавую атаку пад Смаленскам, быў цяжка паранены. Літаральна праз месяц-паўтара  зноў быў у страі. У жніўні 1943 года падпалкоўніка Ф.П.Служанікіна назначылі намеснікам камандзіра 511 гаўбічнага артылерыйскага палка, у складзе якога ён прайшоў ад Арла да Эльбы, быў тройчы паранены.

Пра баявы шлях бацькі расказваюць архіўныя дакументы, копіі якіх удалося дастаць майму брату. Як зазначалася ў адным з іх, не толькі сваім кіраўніцтвам, але і асабістым удзелам і прыкладам ён забяспечваў высокую бая-здольнасць і стойкасць у баі ўсяго асабовага саставу палка. Падчас баёў пад Калінкавічамі яго полк сваім артагнём падавіў і знішчыў 29 кулямётаў, разбурыў два бліндажы, падавіў тры артбатарэі і 7 мінамётных батарэй, знішчыў каля 350 ворагаў. Усяго адбіў пяць контратак нямецкіх войскаў. Не меншых поспехаў 511 гаўбічны артылерыйскі полк дасягнуў падчас баявых дзеянняў усходней Быхава. У выніку бацька быў удастоены ордэна Чырвонай Зоркі.

Затым быў ордэн Леніна. 31 студзеня 1945 года бацька атрымаў загад аб тэрміновым высоўванні на прамую наводку дывізіёна. Ня-гледзячы на дрэнныя дарогі і «пробкі», агнявая пазіцыя была занята своечасова. Да непасрэднага выканання задачы заставалася чатыры гадзіны, а гаручага на новых пазіцыях у дывізіёне не было. Але бацька не разгубіўся, сабраў паліва з машын палка, і задача была выканана.16мар2015_6359

Цяжкія баі працягваліся і ў наступныя дні. Другога лютага на світанку каля 100 чалавек нямецкай пяхоты падабраліся да каманднага пункта дывізіі. Бацька своечасова заўважыў пагрозу  і, пакуль паспела падмога, сам узяўся за кулямёт і ў адзіночку адбіў кантратаку, не пакінуўшы ворагу магчымасці захапіць камандны пункт.

Узнагарод у бацькі нямала: акрамя медалёў «За абарону Масквы», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй», «За баявыя заслугі», на яго ветэранскім пінжаку красаваліся шэраг ордэнаў — Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, Чырвонай Зоркі, два ордэны Чырвонага Сцяга.

З 1942 года ў  складзе Бранскага, а затым і 3-га і 2-га Беларускіх франтоў побач з бацькам ваявала і мама: спачатку яна была пісарам, пазней — бухгалтарам фінансавай часці. Таксама атрымала некалькі ўзнагарод — медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Берліна»…

Адзначу, мае бацькі па-знаёміліся яшчэ да 1941 года. Магчыма, каб не вайна, яны пажаніліся б і раней, але, як верная баявая сяброўка, маці амаль усе вогненныя гады правяла побач з бацькам, рабіўшы, вядома, і свой уклад у агульную справу па вызваленні Ра-дзімы. Узялі шлюб яны толькі ў 1945-м, яшчэ два гады — да мая 1947 года — жылі на нямецкай тэрыторыі, паколькі бацьку пакінулі ў складзе дывізіі групы савецкіх акупацыйных войскаў.

Калі бацьку дэмабілізавалі, яны з маці апынуліся на Брэстчыне. Бацька займаў шэраг адказных пасад: быў інструктарам абкама партыі КП(б)Б, сакратаром Івацэвіцкага райкама партыі, начальнікам аддзела кінафікацыі Пружанскага райвыканкама, намеснікам дырэктара Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі… У апошнія гады жыцця ён часта і цяжка хварэў — напэўна, гэта былі адгалоскі вайны.

Чытаючы радкі з архіўных папер, адначасова і дзівішся, і ганарышся смеласцю, храбрасцю, гераічнасцю не толькі бацькі, але і воінаў увогуле: сёння складана ўявіць, наколькі цяжка дасталася гэтая Перамога шматпакутнаму савецкаму народу! І разам з тым разумееш, чаму людзі старэйшага пакалення так любяць паўтараць: «Толькі б не было вайны…»

Уладзімір Служанікін, г.Пружаны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *