У горадзе з’явілася шмат новых «ляжачых паліцэйскіх». Супраць такога абмежавання хуткасці нічога не маю, а вось тое, як пакладзены гэтыя штучныя няроўнасці, абурае: быццам бардзюр, няма ніякай плаўнасці. Але ж для іх вырабу ёсць нейкія стандарты…
Як запэўніў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ А.А.Кабрынец, у Пружанах усе штучныя няроўнасці пакладзены з захаваннем тэхнічных патрабаванняў.
— Увогуле, форма «ляжачага паліцэйскага» можа быць як акруглай, так і трапецыяпадобнай, але ў любым выпадку матэрыялы і канструкцыйнае выкананне штучных няроўнасцяў павінны забяспечваць праезд па іх транспартных сродкаў з устаноўленым абмежаваннем хуткасці без іх пашкоджання. Для міні-мізацыі дэфармацыі пакрышак колаў аўтамабіля пры наездзе іх на штучную няроўнасць вугал наезду, напрыклад, павінен складаць ад 15 да 45 градусаў, — удакладніў Аляксандр Аляксандравіч. — Новыя няроўнасці маюць трапецыяпадобную форму і адпавядаюць усім патрабаванням. Больш таго, на маю думку, пакладзены яны больш зручна, чым папярэднія, — на пешаходных пераходах: і вадзіцелю два разы не давядзецца тармазіць, і пешаход можа быць упэўнены, што яго прапусцяць.
[poll id=»27″]

