Удача на рэспубліканскім радыёпраекце “Маладыя таленты Беларусі” ўсміхнулася юнаму пружанскаму спеваку Арцёму Мацкевічу, які заняў трэцяе месца. Выступаючы ва ўзроставай катэгорыі ад 13 да 16 гадоў, ён дэбютаваў з дзвюма песнямі беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч “Ангел мой” і “Пералётныя птушкі”. Тэлеверсію яго выступлення можна будзе паглядзець у наступным годзе, пасля тэлевізійных здымак, на якія хлопчык паедзе ў пачатку студзеня. А вось удзел у міжнародным конкурсе “Супер мікрафон радыё “Ярд”, які праходзіў у пачатку снежня ў польскім Беластоку, прынёс Арцёму ганаровае другое месца. Замежнае журы высока ацаніла вакальныя здольнасці пружанца, дарэчы, адзінага прадстаўніка Брэстчыны. Галіна Каляда.