Вторник, 14 января 2025

Александр Лукашенко остался доволен увиденным на Пружанщине

1 939

У мінулую суботу з рабочым візітам Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка наведаў  Пружаншчыну. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы была ўборачная кампанія, знаёмства з тэхналогіяй вырошчвання кукурузы і, што вельмі актуальна, — развіццё малой энергетыкі (на здымку: А.Р.Лукашэнка ў час наведвання Пружанскай цеплаэнергацэнтралі).

Трымаючы сваё абяцанне: кантраляваць ход уборачнай кампаніі, найперш Прэзідэнт наведаў поле ААТ “Агра-Калядзічы”, дзе вялася ўборка збожжа. Там яго сустракалі губернатар Брэстчыны К.А.Сумар, старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, суправаджаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання М.І.Русы.

На момант візіту Прэзідэнта ў гаспадарцы ўжо была сабрана трэцяя частка ўраджаю. Аднак, нягледзячы на складанасці ўборкі з-за надзвычай спякотнага надвор’я, дырэктар П.С.Якімавец адзначыў і яе станоўчыя моманты. У прыватнасці, ён расказаў пра значную эканомію. Дзякуючы таму, што зерне ідзе з нізкай вільготнасцю, у гаспадарцы займаюцца практычна толькі яго ачысткай. А значыць, зніжаецца сабекошт зерня.

На гэты конт кіраўнік дзяржавы зазначыў, што найперш выгаду ад гэтага павінны адчуць самі вытворцы – сельскія працаўнікі. Таму так важна ўбраць ураджай да дажджоў, якія хутка абяцаюць сіноптыкі.

Пётр Сямёнавіч запэўніў, што за кароткія тэрміны, 12-15 дзён, ураджай у гаспадарцы будзе сабраны.
Прама на полі Прэзідэнт пазнаёміўся з работай камбайнаў беларускай вытворчасці. Аб перавагах і недахопах гэтых машын ён гаварыў з самімі камбайнерамі.
Як вынік – Аляксандр Рыгоравіч даў распараджэнне адмовіцца ад закупу імпартнай  тэхнікі, аналагі якой ёсць у Беларусі. Справа ў запчастках.

— Айчынныя могуць даставіць за некалькі гадзін, а чакаць імпартныя ў гарачую пару ўборачнай проста няма часу, — сказаў Прэзідэнт.  — Але галоўны наш рэсурс, — падкрэсліў ён,  – людзі. У такую страшэнную спякоту, якая стаіць зараз, яны працягваюць шчыра працаваць. Гэта  проста героі!
Становішча спраў у ААТ “Агра-Калядзічы” Прэзідэнт ацаніў высока і нават назваў прыкладным.  Яму спадабалася, што тут па-гаспадарску ставяцца да ўборкі. Старанна ўбіраецца не толькі зерне, але і салома, адразу ўносяцца ўгнаенні, вядзецца ворыва.

Пра тое ж, як наогул праходзіць уборачная кампанія ў раёне, пра парадак на меліяраваных землях і развіццё мяса-малочнай жывёлагадоўлі дакладваў кіраўніку дзяржавы старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч. Як вядома, сельгасстратэгія нашай дзяржавы прадугледжвае ўкладанні ў развіццё жывёлагадоўлі. І за кошт экспарту малака і мяса чакаюцца вялікія валютныя паступленні ў казну дзяржавы. У гэтым плане наш раён адзін з піянераў. Тут праходзіць эксперымент па паспяховым  развіцці малочнай галіны. Як і ў Шклоўскім раёне, удзельнічае ў ім расійская кампанія “Юнімілк”. Усю малочную прадукцыю, зробленую з пружанскага малака, яна  адпраўляе на экспарт. Гэта буйнейшы экспарцёр раёна, які займае каля палавіны ў агульным аб’ёме экспарту.

У сувязі з гэтым А.Р.Лукашэнка адзначыў, што расійскія інвестары працуюць у нашай краіне з такім разлікам, каб не толькі перапрацоўваць беларускае малако, але і ўкладваць грошы ў яго вытворчасць.  А значыць, можа будаваць сучасныя фермы, закупляць абсталяванне і жывёлу. Калі эксперымент сябе апраўдае, уключыцца ў яго зможа ўся краіна.

Сусветныя цэны на харчаванне ў гэтым годзе растуць. Таму асаблівая ўвага павінна надавацца  не толькі збожжавым, але і ўраджаю кукурузы. Калі ён будзе добрым, як падлічылі эканамісты, Беларусь акажацца  ў ліку краін з лішкам харчавання. Менавіта на кукурузу аграрыі робяць вялікую стаўку.

У ААТ “Агра-Калядзічы” Прэзідэнту паказалі кукурузнае поле, на якім культура вырашчана з насення беларускай селекцыі. Як паведаміў губернатар нашай вобласці К.А.Сумар, не толькі ў раёне, але і вобласці перавага ў выбары насення кукурузы робіцца менавіта на карысць айчынных селекцыянераў. Наша насенне ў два з палавінай, а часам нават у шэсць разоў, дзешавей імпартных аналагаў. Дзякуючы гэтаму ў вобласці ўжо з’эканомілі 3,5 мільёна еўра.

На Пружаншчыне кукуруза вырошчваецца на плошчы 16,8 тысячы гектараў, з іх 5,3 тысячы засеяны насеннем беларускай селекцыі.

Аднак калі ўборка ўраджаю пытанне тактычнае, дык развіццё малой энергетыкі – стратэгічнае. Калі яшчэ ўчора атрыманне цяпла і электрычнасці шляхам спальвання прыроднага газу было безальтэрнатыўным, то ўжо сёння абставіны змяніліся. Як выйсце – пабудова і работа ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Дарэчы, можна набыць таксама топливо оптом. А гэта – не толькі эканомія газу, але і стварэнне новых рабочых месцаў. Таму такая пільная ўвага кіраўніка дзяржавы менавіта да малой энергетыкі.

Як вядома, у бліжэйшыя гады чацвёртая частка ўсёй патрэбнасці краіны ў цепла- і электра-энергіі павінны будуць забяспечыць станцыі, працуючыя на мясцовых відах паліва. Асабліва гэта мэтазгодна з улікам росту цэн на прыродны газ.

Пружанская ЦЭЦ – адна з самых энергаэфектыўных станцый, якія працуюць на мясцовых відах паліва. У гэтым пераканаўся Прэзідэнт, калі наведаў  аб’ект.
Эксплуатацыя ЦЭЦ дазваляе штогод эканоміць каля 11 мільёнаў кубічных метраў прыроднага газу. Працуе яна на драўнянай шчапе і торфе і забяспечвае да 60% патрэбнасці Пружан у электраэнергіі і да 80% — у цеплавой энергіі. Па выніках работы за паўгоддзе, як паведаміў дырэктар філіяла РУП “Брэстэнерга” Пружанскія электрычныя сеткі А.А.Байко, станцыя паказала найлепшы вынік –  было з’эканомлена 3,6 мільярда рублёў, з’явіліся  40 новых рабочых месцаў.

Улічваючы эфектыўнасць такіх аб’ектаў, урадам Рэспублікі Беларусь распрацавана праграма іх будаўніцтва, выкананне якой дазволіць штогод эканоміць 160 мільёнаў кубічных метраў імпартуемага прыроднага газу.

— У кожным раёне павінна з’явіцца такая станцыя, — сказаў А.Р.Лукашэнка.

Але да ўсяго патрэбна падыходзіць па-гаспадарску. Узводзіць іх трэба не толькі з імпартных камплектуючых, але і з айчынных. Да 2015 года ў краіне павінна быць пабудавана 161 міні-ЦЭЦ.
Адной з мэт візіту кіраўніка дзяржавы было і наведванне такога важнага сацыяльнага аб‘екта, якім з‘яўляецца Водны палац. Гэтая пабудова ўключае аквапарк і басейн, пра якія гараджане даўно марылі. Паралельна з будаўніцтвам падобных аб’ектаў Прэзідэнт ставіць задачу навучыцца зарабляць на іх грошы. На гэты конт К.А.Сумар прывёў прыклад Грабнога канала ў Брэсце, які поўнасцю сябе акупляе.

Знаёмячыся з ходам будаўніцтва Воднага палаца, А.Р.Лукашэнка звярнуў увагу на жылую забудову побач. “Патрэбна ўшчыльняцца, каб узводзіць квадратныя метры жылля не ва ўрон сельгасземлям”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Убачаным на Пружаншчыне ён застаўся задаволеным: пры аглядзе новых аб‘ектаў, знаёмстве са станам спраў на збожжавай ніве ў кіраўніка дзяржавы з‘яўляліся новыя ідэі, накіраваныя на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, вырашэнне сацыяльных пытанняў.
Галіна Каляда, фота Мікалая Пятрова (Белта).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *