Понедельник, 28 апреля 2025

Активисты колледжа объединяются в «Легион»

2 574

Моладзь заўсёды мела патрэбу ў моцных лідэрах. І калі такія лідэры з’яўляліся, жыццё маладых людзей мянялася непазнавальна.

Тое ж можна сказаць пра навучэнцаў каледжа. Дзякуючы менавіта такім, ініцыятыўным і неабыякавым да праблем маладых людзей педагогам, там быў створаны маладзёжны клуб аховы правапарадку “Легіён”.
За год дзейнасці клуб сабраў у сваіх радах не толькі лепшых навучэнцаў, заняўся выхаваннем праблемных. Як? Спатрэбіліся давер маладых і шчырае жаданне стварыць для іх сапраўды цікавае студэнцкае жыццё.
А пачыналася ўсё з яднання такіх жа актыўных і маладых выкладчыкаў – Дзмітрыя Шыракова, Сяргея Зайко, Генадзя Ляуты і Таццяны Хадаровіч. Раней кожны з іх па асобку займаўся і выхаваннем навучэнцаў, і арганізацыяй іх вольнага часу, пакуль аднойчы не зразумелі: разам гэта будзе цікавей і відовішчней.

Напрыклад, чаму не аздобіць выступленні баксёраў ці трохборцаў, якіх у каледжы рыхтуюць Г.М.Ляута і Д.М.Шыракоў, ці спаборніцтвы футбалістаў пад кіраўніцтвам С.І.Зайко яркімі нумарамі дзяўчат, якія займаюцца фітнесам у             Т.У.Хадаровіч? Паспрабавалі, і атрымалася сапраўднае шоу, на якое з цікавасцю пайшлі іншыя. А хутка ўсё больш і больш юнакоў і дзяўчат пачалі праяўляць ініцыятыву.

Выкладчыкі не хаваюць свайго захаплення:
— Калі даць магчымасць студэнтам, яны такое арганізуюць! Вось мы і падаем ідэі, а яны з вялікім жаданнем іх рэалізуюць.
Варта зазначыць, што “легіёнаўцы” маюць не толькі правы, але і абавязкі, якія яны добрасумленна выконваюць: нездарма ж члены клуба – ахоўнікі  правапарадку. На ўсіх мерапрыемствах каледжа цяпер  дзяжураць хлопцы з “Легіёна”. Імі арганізаваны дзяжурствы ў інтэрнатах і на тэрыторыі каледжа. У парадку на тэрыторыі свайго другога дома, якім часова стаў каледж, зацікаўлены самі хлопцы і дзяўчаты. А адміністрацыя  толькі задаволена канстатуе: “З дысцыплінай цяпер амаль што ніякіх праблем.”

У клубе, які аб’яднаў пераважна спартсменаў, пануе сапраўды камандны дух. Тут усе адзін за аднаго і ва ўсіх пачынаннях адчуваецца калектыўная праца пад кіраўніцтвам старэйшых таварышаў.

— Мы заўсёды падтрымліваем ініцыятыву навучэнцаў. Цяпер яны самастойна і аднолькава адказна і спаборніцтвы рыхтуюць, і дыскатэкі, — расказвае Г.М.Ляута. – А якія цікавыя пішуць сцэнарыі з удзелам выкладчыкаў!

Дарэчы, дзякуючы такому даверу і падтрымцы свой сайт яны стварылі таксама самастойна, бо создание сайтов на 1С Битрикс зараз папулярна. Такі вынік даў умелы кантакт выкладчыкаў з навучэнцамі і разуменне з боку адміністрацыі каледжа. Напрыклад, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці  каледжа “легіёнаўцы” маюць своеасаблівыя льготы – надбаўкі да стыпендый, першачарговае наведванне разнастайных секцый. Шкада, праўда, што толькі на энтузіязме даводзіцца працаваць самім кіраўнікам “Легіёна”. Як вядома, на арганізацыю адпачынку навучэнцаў даводзіцца ахвяраваць асабістым  адпачынкам.
Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *