Воскресенье, 20 апреля 2025

Аквапарк в Пружанах открылся после восстановительных работ

5 516

Пасля прафілактычных работ зноў адчыніў свае дзверы Водны палац. Як расказвае дырэктар ДЮСШ №2 В.С.Зуй, за той перыяд, што аквапарк і басейн не прымалі наведвальнікаў, тут была выканана поўная ачыстка і дэзінфекцыя ўсіх ваннаў, правялі некаторыя аднаўленчыя работы.

Праўда, не паспелі зрабіць плануемае раздзяленне дзіцячай і дарослай частак аквапарку: яно пакуль на стадыі вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі. Але мяркуецца, што сёлета і гэта работа будзе завершана.

Зараз Водны ў пэўнай ступені папрыгажэў: нанова пафарбаваны пакрыцці атракцыёнаў, элементаў абсталявання, якія за некалькі гадоў інтэнсіўнага выкарыстання паспелі страціць свой першапачатковы выгляд.

Адбыліся змены і арга-нізацыйнага характару. Напрыклад, цяпер інструктары будуць абавязкова патрабаваць наяўнасці ў малалетніх наведвальнікаў плыўсродкаў, у прыватнасці, нарукаўнікаў і камізэлек. Кошт іх пракату будзе ўключаны ў плату за ўваход. Як паведаміў Васіль Сяргеевіч, гэта адаб‘ецца на кошце білета, які павысіцца з першага кастрычніка.

Вырашаецца і кадравае пытанне: згодна з новай тарыфікацыяй, цяпер на пасаду інструктараў можна будзе прымаць людзей  без спецыяльнай адукацыі, але ведаючых асновы ратавання людзей на водах.

З першага кастрычніка зменіцца рэжым работы ўстановы: палац стане прымаць наведвальнікаў з 10 да 22 гадзін. А ў дзённы час не выключана, што басейн і аквапарк будуць працаваць па сеансах.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *