Вечарам 27 верасня на гарадскім кальцы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, падчас якога сутыкнуліся аўтамабіль і матацыкл. Было ўстаноўлена, жыхар г.Орша, кіруючы ўласным аўто, не саступіў дарогу матацыклу, за рулём якога быў жыхар в.Лінова. У выніку сутыкнення цялесныя пашкоджанні атрымала пасажырка матацыкла, жыхарка горада.
Пазней было ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля 14 разоў дагэтуль прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні ПДР, два з якіх — толькі ў бягучым годзе.
Алег Краснакуцкі, старшы інспектар ДПС.
Фота Сяргея Талашкевіча.