Понедельник, 13 января 2025

«Медовая» премия уехала в Барановичи

2 625

Мікола Антонаў
Папека и КорневНа Калядныя святы заснавальнік Берасцейскай мядовай літаратурнай прэміі паэт-пчаляр з в.Лінова Мікола Папека назваў чарговага, ужо дзесятага па ліку, лаўрэата: пуд мёду на гэты раз атрымаў паэт з Баранавічаў Алесь Корнеў. Прозвішча, напэўна, не вельмі вядомае шырокаму колу чытачоў, што, зрэшты, мае сваё тлумачэнне: аўтар, якому больш за 70, імкліва ўвайшоў у літаратурную плынь і за кароткі прамежак часу выдаў цэлы  тузін кніжак, але з-за абмежаванасці  накладаў не ўсе яны дайшлі да шматлікіх аматараў слоўнага мастацтва.
Паэту, як неаднаразова было падкрэслена шматлікімі выступоўцамі падчас цырымоніі ўручэння прэміі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, уласцівы свой погляд на многія , здавалася б, самыя будзённыя рэчы і нязначныя падзеі, што, аднак, прымушае  сур’ёзна задумацца  над сутнасцю нашага жыцця, нягледзячы на свядома выбраную аўтарам гумарыстычную аснову твораў. Хіба, напрыклад, не заінтрыгуе чытача такая назва зборніка – “Неўтаймоўны сексафон”?
—Мой выбар прэтэндэнта на мядовую прэмію, — зазначыў Мікола Папека, — безумоўна, чыста суб’ектыўны. Алесь Корнеў заслугоўвае яе не толькі як мастак слова, а найперш – як чалавек, які знайшоў у сабе мужнасць ужо ў даволі сталым узросце заявіць свету аб прыгажосці і бясцэннасці жыцця, да непажаданых сюрпрызаў якога трэба падыходзіць з разуменнем і нават гумарам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *